Беларускі Саюз Мастакоў
408 subscribers
5.34K photos
208 videos
4 files
478 links
加入频道
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 Фарбы вайны Віктара Грамыкі!

"ГАЛАСЫ ЭПОХІ" - сумесны праект радыё "Культура" і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

🎙Чарговы выпуск праграмы прысвяцілі творчасці майстра гісторыка-гераічных твораў, народнага мастака Беларусі ВІКТАРА ГРАМЫКІ.

🎤 Вядучая - Анастасія Ермалюк.

📻У эфіры кожную пятніцу 13:15 і 18:45, відэаверсію глядзіце на нашым YouTube канале.
З Днём Перамогі!

Шаноўныя сябры!

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Гэта асаблівае і дарагое для нас свята. Нягледзячы на ​​тое, што гэты дзень усё далей адыходзіць у глыбіню гадоў, мы не забываемся, якое вялікае гістарычнае значэнне адыграла перамога для нашай Радзімы!

Важна, каб сенняшнія і будучыя пакаленні шанавалі і паважалі гэты дзень і памяталі пра герояў вайны, дзякуючы якім мы жывем, працуем, будуем планы на будучыню.

Светлая памяць героям! Зямны паклон ветэранам за мірнае неба над галавой і за магчымасць жыць без жаху вайны, страху і болі. Няхай ніводнае пакаленне не пазнае смутку, страт, варожага прыгнёту.

Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпных жыццёвых сіл, цяпла родных і блізкіх, творчых поспехаў, сіл і аптымізму, дабра, добрага настрою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Сакратарыят Беларускага саюза мастакоў

На фота - работа Фёдара Міхайлавіча Бараноўскага "Ішоў салдат...". 1969
Forwarded from Пул Первого
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі саюз мастакоў
ДА ДНЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

На адкрыццi выставы "Вясна Перамогi. Погляд праз пакаленнi" у Гарадской выставачнай зале Гродна Прысутнiчала ветэран Вялiкай Айчыннай вайны Валянцiна Баранава, якой споунiлася 100 гадоў - у туфлiках на абцасах, дэкламуе вершы, распавядае пра сябе эмацыйна i цiкава. Любiць Гродна.

Шчыра схiляем галаву перад гэтай сапраўднай Жанчынай.
Forwarded from BELTA
⚡️⚡️⚡️Лукашенко в День Победы в Минске! Полная версия!⚡️⚡️⚡️

🔥ПРЯМОЙ ЭФИР смотрите ЗДЕСЬ⬅️

#Президент🇧🇾
🇧🇾#БЕЛАРУСЬ_ПОМНИТ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі саюз мастакоў
ДА ДНЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

У выставачнай зале на Белабародава, 5 адкрылася выстава віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў "80 гадоў пад мірным небам", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У экспазіцыі прадстаўлены жывапісныя і графічныя творы, тэкстыль, арт-аб’екты і інсталяцыі. Усяго каля 50 работ і больш за 30 аўтараў.

Выстава будзе працаваць да 7 ліпеня ўключна.

Наведаць выставу можна з серады па нядзелю з 11 да 19 гадзін.
Беларускі саюз мастакоў
ДА ДНЯ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ

Мастакі-ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Фота зроблена Барысам Крэпакам у 2005 годзе ў майстэрні народнага мастака Міхаіла Савіцкага.