АНБ | Абарона і Нацыянальная Бяспека
212 subscribers
6 photos
6 videos
1 file
11 links
Афіцыйны канал Прадстаўніцтва па Абароне і Нацыянальнай Бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі
加入频道
Сябры, вітаем!

Гэта канал «Абарона і нацыянальная бяспека», на якім мы будзем распавядаць пра дзейнасць той часткі Пераходнага кабінета, якая адказвае за абарону і нацыянальную бяспеку. Мы ведаем, што гэтае пытанне турбуе кожнага беларуса, таму наша мэта пашыраць праўдзівую і дакладную інфармацыю.

Прадстаўнік Пераходнага кабінета па абароне і нацыянальная бяспецы Валер Сахашчык, а таксама іншыя чальцы каманды будуць рэгулярна інфармаваць аб тых кроках і дзеяннях, пра якія можна расказваць.

Ужо ў бліжэйшы час мы абвесцім некалькі важных навін. Падпісвайцеся, каб нічоге не прапусціць.

Разам да перамогі!

Жыве Беларусь!
Прэс_рэліз_Паспалітае_Рушэнне_АПК.pdf
190.9 KB
СТВАРАЕЦЦА ПАСПАЛІТАЕ РУШЭННЕ ⚔️

Прадстаўнік па абароне АПК Валерый Сахашчык абвяшае аб стварэнні «Паспалітага Рушэння» — нацыянальнай спартова-адукацыйнай арганізацыі у структуры Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі. Арганізацыя ствараецца для аб’яднання беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі і ўзнаўлення законнасці на тэрыторыі нашай краіны, спрыяе фізічнаму і інтэлектуальнаму развіццю грамадзянак і грамадзян ды адраджэнню беларускіх вайсковых традыцый.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Афіцэр! Хто абароніць Беларусь, калі ты далучышся да акупантаў?

Ваеннаслужачыя Беларусі, вы ведаеце, што расійскія войскі больш за 7 месяцаў вядуць захопніцкую вайну супраць Украіны. Яны забіваюць мірнае насельніцтва, падрываюць жылыя дамы, знішчаюць інфраструктуру. Яны не вызваляльнікі, яны акупанты. Нягледзячы на ​​гэта, Украіна годна сябе абараняе.

А хто абароніць Беларусь, калі вы пусціце расійскія войскі ў нашую краіну?
Хто абароніць Беларусь, калі вы далучыцеся да іх?
Не ўдзельнічайце ў вайне. Не далучайцеся да 60 тысячаў загінулых у расійскім войску. Ратуйце сябе і нашую краіну.
СПРАВАЗДАЧА ВУЧЭБНАГА ЦЭНТРА АНБ

Прайшоў пілотны базавы вышкал Паспалітага ⚔️ Рушэння, на якім навучалася група віленскіх беларусаў. На працягу тыдня курсанты вывучалі асновы тактыкі, арыентавання і тапаграфіі, баявой медыцыны, шматлікіх іншых накірунках. Па вечарах праходзілі карысныя лекцыі на датычныя тэмы. Было праведзена псіхалагічнае тэставанне і заняткі па прафілактыцы ПТСР. Хлопцы прайшлі сутачны палявы выхад з начным выведкавым рэйдам. На фінальным двухдзённым агнявым курсе з дапамогай выключна баявой зброі шасці розных тыпаў была замацавана індывідуальная стралковая падрыхтоўка і праведзена баявое зладжванне вучэбнага аддзела. На ўрачыстым развітанні ў вогнішча было сказана шмат прыемных словаў і ўзаемных падзяк.

Ўся інструктарская група вучэбнага цэнтра АНБ была прыемна ўражана высокай матывацыяй і самаарганізаванасцю віленцаў. Выказваем вялікую падзяку за ўдзел і чакаем нашую новую сустрэчу!
Інтэрв'ю чальца пераходнага кабінета па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі Валерыя Сахашчыка для ўкраінскага «Радыё НВ».

У прыватнасці, былі закрануты наступныя пытанні:

- ці рыхтуе Пуцін паўторнае ўварванне з тэрыторыі Беларусі;

- ці маналітны рэжым Лукашэнкі (спойлер: не; у Сахашчыка ёсць інфармацыя аб тым, што некаторыя высокапастаўленыя чыны МУС зрабілі сабе пашпарты прыкрыцця);

- ці рыхтуе кабінет сілавы сцэнар для змены рэжыму ў Беларусі і якая роля палка Каліноўскага ў гэтым працэсе;

- ці ёсць у Сахашчыка палітычныя амбіцыі.
Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к беларусским военнослужащим и всем беларусам:

Руководство РФ пытается втянуть в свою войну Беларусь.

Что ждет нас, если им это удастся? В этом вопросе я могу выступать в роли эксперта, так как провел в Украине немало времени с конца февраля.

Украинцы очень хорошо подготовлены к нападению со стороны РБ. Жители Беларуси готовы принимать своих сыновей в черных полиэтиленовых пакетах?

Для ВСУ уже не будет никаких сдерживающих факторов, мешающих применить всю мощь самых современных поражающих средств по любым объектам, используемым агрессорами на территории РБ.

В течение первых нескольких суток будут уничтожены Мозырьский НПЗ, вся критическая инфраструктура приграничной полосы. Может погибнуть и пострадать большое количество людей.

Количество наших добровольцев в Украине существенно вырастет. Военнослужащих ВС РБ будут встречать свои же беларусы, только значительно лучше подготовленные, оснащенные и мотивированные.

Беларусь станет страной-изгоем в мире и разделит с Россией позор поражения и обязанность выплаты репараций.

Все войны заканчиваются. Ложь пропаганды, манипулирование фактами перестанут работать. Кем вы будете в этом будущем? Уважаемыми членами общества или фигурантами международного трибунала?

Люди в военно-политическом руководстве Беларуси, от вас зависит будущее нашей страны как никогда. Украина ни разу не ответила на летящие с территории РБ ракеты и беспилотники, хотя давно имеет боевой потенциал для такого ответа. Первые убитые и раненые белорусы поссорят наши народы на десятилетия.

Призываю вас осознать всю серьезность происходящего и ужасные возможные последствия. Каждый из нас – пусть в разной степени – но может повлиять на будущее Беларуси.

https://youtu.be/uqz6Dxc5mcY
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Узброеныя сілы Украіны звярнуліся да беларускіх вайскоўцаў

Украінцы заклікалі беларусаў не выконваць злачынныя прыказы Лукашэнкі і папярэдзілі пра нанясенне ўдараў па вайсковых аб’ектах Беларусі ў выпадку новага ўварвання з яе тэрыторыі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Беларускія спартсмены звярнуліся да вайскоўцаў, каб перасцерагчы іх ад удзелу ў вайне супраць Украіны.

Знакамітыя прадстаўнікі беларускага спорту Андрэй Краўчанка, Сцяпан Папоў, Віталь Гуркоў, Канстанцін Якаўлеў, Яна Максімава, Сямён Букін, Алег Дулуб, Іван Ганін, Дзмітрый Шэршань, Карына Казлоўская, Аляксандр Вахавяк, Міхаіл Залеўскі і іншыя зрабілі відэазварот да беларускіх вайскоўцаў:

🗣Той, хто заўсёды гаварыў пра мірнае неба над галавой, адправіў у гэтае неба ракеты і самалёты для нападу на Украіну. Гэта тая старонка гісторыі, якую ўжо не перагарнуць. Але і гэты дзень можа згаснуць перад новай датай — датай, калі беларускае войска нападзе на Украіну. Вы не станеце героямі. Беларусам будзе сорамна перад усім светам і перад самімі сабой.

Падзяліцеся гэтым відэа з вашымі сябрамі і знаёмымі. Мы павінны не дапусціць удзел беларусаў у злачынствах супраць чалавечнасці дзеля двух дыктатараў, якія знішчаюць гарады і мірных жыхароў Украіны.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык сустрэўся ў тэлеэфіры з Зянонам Пазняком і выказаўся па актуальных пытаннях

🔘 «Ваяры павінны рабіць сваю справу, а палітыкі — сваю. Я не маю палітычных амбіцый, па сваёй натуры я — ваяр»

🔘 «Нацыянальна арыентаванае войска — вельмі важная справа»

🔘 «У беларускім войску засталіся расіяне, якія выраслі ў Расіі, для якіх Беларусь нічога не значыць. І зараз яны генералы»

🔘 «Вялікая заслуга палка Каліноўскага і іншых беларускіх добраахвотнікаў — у тым што яны змянілі стаўленне да беларусаў»

🔘 «Мы можам зараз шмат зрабіць, але я б аднёс гэта да катэгорыі рэчаў, пра якія няварта распаўсюджвацца»

🔘 «Трэба вярнуць нашую радзіму ў прававое поле»


Зянон Пазняк выказаўся пра Валерыя Сахашчыка:

🔘 «Я успрымаю Валерыя Сцяпанавіча як чалавека прыстойнага, як чалавека гонару»

🔘 «Гэта чалавек, які спрыяе беларускай нацыі, які спрыяе стварэнню беларускага войска»

Глядзіце поўную гутарку на тэлеканале  «Белсат».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Хочам вярнуць у нашую Беларусь дэмакратыю і закон» — рэпартаж пра трэніроўкі ўдзельнікаў Паспалітага Рушання, арганізаванага прадстаўніком па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета Валерыем Сахашчыкам, апублікаваны на тэлеканале «Белсат»

▪️Дасведчаныя інструктары інтэнсіўна праводзяць навучанне ўдзельнікаў па фізічных і тэарэтычных дысцыплінах.

▪️На начных занятках удзельнікі навучаюцца арыенціроўцы на мясцовасці, маскіроўцы, арганізацыі лагера і яго ахове, карыстанню прыладамі начнога бачання.

▪️Аснова Рушання — харугвы, якія ствараюцца паводле тэрытарыяльнага прынцыпу: Варшаўская, Беластоцкая, Віленская, Ўроцлаўская. У кожнай з іх ёсць свой камандзір — ротмістр.

▪️Паступова будзе стварацца моцная структура, уплыў якой будзе пачуты як за межамі, так і ўнутры Беларусі.

Паспалітае Рушанне — гэта добраахвотнае аб'яднанне беларусаў, якія праз фізічнае і інтэлектуальнае навучанне імкнуцца да абароны незалежнасці Беларусі, аднаўлення законнасці на яе тэрыторыі і адраджэння беларускіх вайсковых традыцый.
УВАГА ❗️ Праз несапраўдны акаўнт Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі распаўсюджваюцца заклікі і інфармацыя, да якіх Кабінет не мае ніякага дачынення.

Усіх беларусаў настойліва просім быць асабліва ўважлівымі да падобных паведамленняў, не пераходзіць па спасылках у іх, даваряць толькі афіцыйнаму каналу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі:

@CabinetBelarus