Беларусы Одессы
203 subscribers
738 photos
81 videos
1 file
153 links
加入频道
Сёння быў даволі насычаны дзень

Адны беларусы ў Адэсе ўдзельнічалі ў пагрузцы пітной вады ў бутлях для Мікалаева. Разам з неабыякавымі адэсітамі загрузілі 2 фуры з 50 тонамі вады.

Іншыя беларусы разгрузілі 2 тоны гуманітарнай дапамогі для маючых патрэбу адэсітаў і перасяленцаў ад Samaritan's purse пры ўдзеле мясцовага фонду «Пясочніца Адэса».

І яшчэ адзін беларус ўдзельнічаў у выдачы гуманітарнай дапамогі ад мясцовага дабрачыннага фонду «Пліч-о-пліч» перасяленцам з Херсонскай вобласці.

#BelarusWithUkraine
Беларусы Адэсы правялі сёння спартыўную «Беларусіаду» ў рамках дабрачыннага сямейнага фестывалю «FAMILY WEEKEND»

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у арганізацыі мерапрыемства!

#BelarusWithUkraine
Добрай традыцыяй беларусаў стала дапамагаць адэсітам грузіць ваду для Мікалаева

Сёння беларусы Адэсы зноў далучыліся да мясцовай моладзі, каб пагрузіць некалькі фур бутлямі з пітной вадой.

Больш за 100 тон пітной вады паедзе заўтра да суседняга Мікалаева, дзе акупантамі зруйнаваны вадаправод.

#BelarusWithUkraine
Працягваецца супрацоўніцтва беларусаў Адэсы з мясцовымі валанцёрамі

Разам з ДФ «Пісочниця Одеси», ДФ «Пліч-о-пліч» вядзецца раздача харчрацыёнаў і іншай дапамогі перасяленцам і ўсім, хто мае патрэбу.

І кожны тыдзень пагрузка вады для Мікалаева.

#BelarusWithUkraine
Беларусы Адэсы дапамагаюць украінцам і не забываюць беларускіх герояў

Невялікая традыцыйная відэасправаздача дапамогі беларускіх валанцёраў украінцам.

І сёння ў дзень нараджэння выдатнага беларуса Вітольда Ашуркі, які заўчасна пайшоў ад нас, напамін пра яго ад беларускі з Адэсы.

#BelarusWithUkraine
Традыцыйная справаздача дапамогі беларусаў Адэсы Украіне

Праект «Ежа жыцця» — пяць разоў на тыдзень гарачыя абеды для тых, хто мае патрэбу.

Вада, кансервы, памперсы для вайскоўцаў у Мікалаеў.

І пітная вада для жыхароў Мікалаева.

#BelarusWithUkraine
Захоўваючы ранейшыя віды дапамогі, асвойваем новыя

На гэтым тыдні беларусы Адэсы акрамя традыцыйнага ўдзелу ў пагрузцы вады для Мікалаева, асвойвалі выраб акопных свечак.

#BelarusWithUkraine
Працуем нават пры адсутнасці святла

І гэта без перабольшанняў. На адным фотаздымке можна пабачыць выраб акопных свечак пры ручным асвятленні.

Расказваем пра тыднёвыя мерапрыемствы.

Дапамагалі ачысціць памяшканні для часовых перасяленцаў з Херсона для ДФ «Пліч-о-пліч», выраблялі акопныя свечкі, дапамагалі ў пагрузцы вады для Мікалаева.

І наведалі дабрачынны канцэрт да Дня аднаўлення незалежнасці Рэспублікі Польшча. Большую частку праграмы складалі творы з творчасці беларускага і польскага кампазітара Станіслава Манюшкі.

#BelarusWithUkraine
Фестываль дакументальнага кіно «1084. На мяжы» ў Адэсе

Запрашаем на выставу антываенных плакатаў Уладзіміра Цэслера і кінапрагляды беларускіх фільмаў, якія адбудуцца ў рамках Фестывалю беларускага і ўкраінскага аўтарскага і дакументальнага кіно ў Адэсе.

Выстава плакатаў Цэслера
21-27 лістапада 2022 года
🏛 Адэскі музей заходняга і ўсходняга мастацтва, вул. Пушкінская, 9
📋 Апісанне выставы

Адкрыццё выставы плануецца ў панядзелак 21 лістапада а 18 гадзіне. Дакладней паведамім пазней.

Кінапаказы «1084. На мяжы»
2, 3 і 4 снежня 2022 года
🏛 Тэатральная прастора ТЭО, Ваенны спуск, 18
📋 Апісанне фестываля: FB, Instagram

Наведванне ўсіх мерапрыемстваў на ўмовах free donation.

Арганізатары:
🔸праваабарончая арганізацыя «Звяно/Ланка»
🔸дабрачынны фонд «Пісочниця Одеси»
🔸дыяспара беларусаў у Адэсе.

#fest1084 #BelaruswithUkraine
Тыдзень правяраў адэсітаў (і беларусаў у Адэсе) на трываласць

Спадзяемся, мы ў той ці іншай меры прайшлі выпрабаванне: хтосьці і ўсе тры дні быў без электрычнасці.

Адсутнасць святла не перашкодзіла нам займацца звыклай дапамогай мясцовым жыхарам: дапамагалі дабрачыннаму фонду «Пісочниця Одеси» ў пераездзе.

У дождж грузілі ваду для Мікалаева (і нават ужо Херсона) — адэскія хлопцы кажуць, што гэта была апошняя пагрузка. Яны абяцаюць анансаваць іншыя віды патрэб, але з вадой сітуацыя закрыта. За ўвесь перыяд атрымалася перадаць для Мікалаева больш за 3000 тон вады. Пры гэтым амаль паўгады беларусы ўдзельнічалі ў гэтай справе штотыдзень.

#BelarusWithUkraine