Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.08K subscribers
93.4K photos
3.15K videos
65 files
2.31K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
🎓МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА✨️

🌍У рамках праекта міжнароднага супрацоўніцтва адбыўся тэлемост паміж Дзяржаўнымі установамі адукацыі “Гімназія №14 г.Мінска” і “Гімназіяй №80 г.Ніжні Ноўгарад” на тэму “Саюзная дзяржава. 25 гадоў разам”🤝

У час відэасустрэчы вучні і педагогі ўспомнілі асноўныя этапы стварэння Саюзнай дзяржавы. У прамым эфіры прадставілі свае ўстановы адукацыі, абмеркавалі магчымасці i планы планы супрацоўніцтва.📚

🧩Вучні гімназіі 14 падрыхтавалі інтэрактыўную гульню “Знак якасці”, каб пазнаёміць гасцей з прамысловымі брэндамі краіны. Гімназістам Ніжняга Ноўгарада было прапанавана цікавае заданне на веданне беларускай лексікі. 🎶

Завяршылася сустрэча сумесным выкананнем песні, якая была напісана спецыяльна да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. ❤️

🤗Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму цёплай і стала яшчэ адным крокам у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва і ўмацавання сяброўскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.🌟

#Гiмназiя14 #МіжнароднаеСупрацоўніцтва #Дружба
☺️ТЫДЗЕНЬ ПАЧАТКОВАЙ ШКОЛЫ!🎉

Незвычайна прайшоў 5 дзень тыдня пачатковых класаў!🤩
Сёння дзень быў напоўнены творчасцю і прыгажосцю. 🌈 Гэты дзень быў чырвоным❤️, яркім, вясёлым, цікавым!

Да гімназістаў 1-2-х класаў прыехаў ТЭАТР “Залюстаркоўе”. Дзецям расказалі, як важна выконваць правілы дарожнага руху. 🚦

🥳Але самая вясёлая частка сённяшняга дня - краіна творчасці “мы шукаем таленты!”. Гімназічная скарбонка папоўнілася яркімі талентамі. 🌟 Нашы дзеці самы яркія, прыгожыя і таленавітыя!

#ТыдзеньПачатковайШколы #Таленты #Творчасць #Гiмназiя14