Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.4K photos
3.04K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Алімпійцы" - спартландыя "Зімовыя старты" для вучняў 6, 7 класаў прайшла на вуліцы. Надвор'е паспрыяла добраму ходу лыжаў і цудоўнаму настрою спартсменаў! 😉
Спаборніцтвы па валейболу для вучняў 10, 11 класаў прайшлі ў спартыўнай зале. Сустрэча атрымалася сяброўскай, усе удзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і аптымізму. 😆😃😉

Работу цэнтра арганізавалі настаўнікі фізічнай культуры Вялікі Д.С. і Туманава А. С..😉

💢 Цэнтр "Краіна ведаў" - вучні 6Б класа і Грэчкіна С. М. наведалі выставу "Калядныя цуды" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Даведаліся пра гісторыю святкавання, пра калядную зорку, пабачылі экспанаты: цацкі, яркія маскі. Святочны настрой гарантаваны! 😉
Вучні 1Б класа і Собаль С. М. наведалі музей Акіянаграфіі. 💦 Дзеці ўбачылі шмат розных рыб. 🐟 🐠 🐡 Даведаліся пра водных жывёл свету, убачылі экіпіроўку даследчыкаў водных глыбінь. Шмат уражанняў атрымалі! 😉👍🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#Спорт
#Выставы #Музеі
КАЛЕЙДАСКОП ЦІКАВЫХ СПРАЎ ШОСТАГА ДНЯ ГІМНАЗІІ 14

💢 Цэнтр "Сямейны куток" - пазнавальная праграма "Па адзежцы сустракаюць". Вучні 8 класаў разам з Кмітой Галінай Мікалаеўнай даведаліся пра гісторыю адзення, пра асаблівасці дзелавога стылю, малявалі творчыя праекты адзення для розных відаў дзейнасці.🎨 А ў "Чорным куфары" былі рэчы, якія трэба было адгадаць навобмацак. Правялі час весела і з карысцю. 😉

💢Цэнтр "Рух наперад" - вучні 9-х класаў сёння пабывалі на занятках у псіхолага Ліхаманавай Яніны Сяргееўны, дзе разам размаўлялі пра прафесіі, што будуць запатрабаваны праз 5-7 гадоў. А з класным кіраўніком Градовіч Ларысай Васільеўнай девяцікласнікі наведалі Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 14, дзе даведаліся пра прафесіі ў галінах дрэваапрацоўчай вытворчасці і транспартнага абслугоўвання.💫

Арганізацыя свайго вольнага часу, уменне адказнага выбару адносін да сваіх спраў - правільны накірунак кожнага падлетка да стварэння сваей паспяховай будучыні!

#Заводскі
#гімназія14
#ШостыДзень
#ПрафАрыентацыя