Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.68K subscribers
96.3K photos
3.35K videos
65 files
2.56K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
🌟Калядачкі- бліны, ладачкі🌟

🌟У дзіцячых садках №485 і №175, №185, №443 прайшлі Калядкі, як у народзе кажуць: шчадруха. Да дзяцей завіталі ражаныя: мядзведзь🐻, цыганка💃, каза-дзераза🐐 ды музыка🎻.
«Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў💚❤️.

#Заводскі
#Дзіцячы_сад485
#Дзіцячы_сад175
#Дзіцячы_сад185
#Дзіцячы_сад443
🇧🇾 МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ
пад такою назвай прайшоў конкурс відэаролікаў з удзелам выхаванцаў у дзіцячым садку 449.
💚❤️Гонар і павага да сваёй Радзімы, уяуленне сабе грамадзянінам - асноўная задача выхавання гражданска-- патрыятычнай культуры, якая пачынаецца з самага ранняга ўзросту.
🏅Першыя тры месцы атрымалі выхаванцы малодшых груп.

#Заводскі
#Дзіцячы_сад449
💢Дзень РОДНАЙ мовы адзначаюць сёння у́ дзяржау́най установе адукацыі "Дзіцячы сад №436 г. Мінска".
💢Беларуская мова самая старажытная сярод славянскіх моу́ і самая мілагучная.
💢Праз тэматычныя заняткі "Падарожжа па БЕЛАРУСІ" выхаванцы 5-6 гадоу́ наведалі розныя мау́ленчыя куточкі нашай РАДЗІМЫ.
💢З дапамогай віртуальнай экскурсіі маленькія беларусы пазнаёміліся з першадрукаром Ф.СКАРЫНАМ, а на прыканцы дня РОДНАЙ мовы выхаванцы старэйшых груп стварылі прыгожы сімвал БЕЛАРУСІ "ВАСІЛЁК“ у нетрадыцыйнай тэхніцы.

#Заводскі
#Дзіцячы_сад436
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы (Міжнародны дзень матчынай мовы).
Сення у Спецыяльным дзіцячым садзе № 65 г.Мінска дзеці разам з дарослымі чыталі беларускія народныя казкі, разгдядалі ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў, драматызавалі казкі, гулялі у дыдактычныя гульні.
Ветлівыя словы, назвы прадметаў і розныя паняцці дапамагалі зацікавіць дзяцей до роднай мовы.
Для дарослых прапануем прайці квэст “Дзень роднай мовы”
https://learningapps.org/watch?v=pg6cbhzh325

#Заводскі
#Спецыяльны_дзіцячы_сад65
28 лютага, у апошні дзень зімы, на стадыёне ДУА “Гімназія №14 г.Мінска” весела і ярка прайшло спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства “Масленічныя забавы”, у якім прымалі ўдзел вучні, настаўнікі і бацькоўская грамадскасць устаноў адукацыі Заводскага раёна г.Мінска.
У праграме свята - вясёлыя гульні, спартыўныя конкурсы, творчыя выступленні.
На кірмашы можна было пакаштаваць смачныя бліны з рознымі начынкамі, гарбату з духмяным варэннем і іншыя ласункі.
Кульмінацыяй свята стала спальванне чучала масленіцы і агульны карагод пад музычнае суправаджэнне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля “Дударыкі”.

#Заводскі
#Масленічныя_забавы
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! ☀️

Вуліцы, на якіх мы жывём: што мы ведаем пра іх назвы? 🏙️
У рамках патрыятычнай акцыі “30 дзён да Перамогі” адбылося цікавае віртуальнае падарожжа па вуліцах Заводскага раёна, якія названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны. 🌟

Вучні гімназіі падрыхтавалі змястоўныя і пазнавальныя прэзентацыі пра свае родныя вуліцы. 📚

Назвы вуліц - гэта важны арыенцір, які вельмі неабходны для сучаснага грамадства, паколькі назвы адлюстроўваюць гісторыю. 🕰️

Заводскі раён беражліва захоўвае памяць пра гераічныя дні Вялікай Айчыннай вайны. У назвах вуліц і завулкаў увасоблены вялікі подзвіг нашых продкаў - абаронцаў Айчыны. 🛡️

#Перамога #Заводскі #Гiмназiя14
👍3