СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚
На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩🏫👨🏫
Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚✨ Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈
На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩🎓
Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟
#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі

❄️НОВЫ ГОД НА ВАДЗЕ!✨️
У гімназіі 14 адбылося забаўляльна-спартыўнае свята “Новы год на вадзе” 🎉, у якім прынялі ўдзел лепшыя каманды плыўцоў Заводскага раёна сш 85, 120, 210 і гімназіі 14.
Камандам былі прапанаваны цікавыя і займальныя эстафеты: “Дастань скарб” 🏴☠️, “Дружны экіпаж” 🚤, “Звар'яцелыя гонкі” 🏁.
На свяце прысутнічалі ганаровыя госці ў асобах Главы адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска Шыбека У.Д. 👔, намеснік главы адміністрацыі Зелянко А.П., начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Цыпылова А.У. 📚, намеснік начальніка упраўлення па адукацыі Каранеўская В.У. 🌟
❄️Усіх прысутных радавалі не толькі спаборніцтвы, але і Дзед Мароз, Снягурачка, Вадзянік, русалкі, удзельнікі клуба па сінхронным плаванні “Дынама”, чар-лідарскі клуб “Фартуна” ПДіМ “Золак”.
У басейне панаваў дух спаборніцтва і навагодні настрой!
СТВАРАЕМ СВЯТА РАЗАМ!🎊
#НовыГодНаВадзе #Спорт #Гімназія14 #ЗабаўляльнаеСвята #Эстафеты #Заводскі

Спяшайцеся дарыць дабро! ✨
21 снежня ў гімназіі праходзіў Дабрачынны Калядны кірмаш. Педагогі, вучні і бацькі адказна падышлі да арганізацыі і правядзення Каляднага кірмашу. Юныя кулінары з дапамогай бацькоў падрыхтавалі смачныя салодкія шэдэўры. 🍰
Радавалі наведвальнікаў сваімі талентамі ўдзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнага ансамбля "Дударыкі". Яны ўзнавілі абрад Калядавання. Пад гукі беларускай дуды і гармоніка выносілі калядную зорку, вадзілі казу, спявалі песні, стваралі душэўную атмасферу свята. 🎶
Знайшлося месца і цікавым навагоднім забавам. Тут можна было паваражыць на свой лёс, пакінуць пасланне Дзеду Марозу на Дрэве жаданняў ці ператварыцца ў любімую жывёлу пры дапамозе аквагрыму. 🎨
Усе сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць пералічаны на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. ❤️
#ДабрачынныКірмаш #СалодкіяШэдэўры #Калядаванне #Гімназія14

✨️ВІНШАВАННІ ВЕТЭРАНУ!☺️
Напярэдадні Новага года члены БСЖ гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна і Дземяшкевіч Лілія Мікалаеўна павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Кулагу Інэсу Георгіеўну з надыходзячымі святамі. 🎊 Пажадалі моцнага здароўя, яшчэ доўга заставацца прыкладам грамадзянскай самаадданасці і патрыятызму для моладзі. 💪
Інэса Георгіеўна з гонарам падзялілася ўспамінамі аб працоўным пасляваенным жыцці, расказала аб сённяшняй сваей актыўнай жыццёвай пазіцыі. 🌟 Няхай мудрасць ветэрана і яе прыклад любові да Радзімы надоўга застаюцца з намі як ўзор для нашых жыццёвых арыенціраў. ❤️
#Віншаванні #Ветэран #НовыГод #Гімназія14

ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!✨️
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ🫂 "У кожнага часу свае героі" – пад такой назвай прайшла сустрэча з воінам-інтэрнацыяналістам Ігарам Віктаравічам Берняком, які выконваў свой воінскі і чалавечы абавязак у Афганістане.🌍
10 класы наведалі спецыялізаваную выставу "Адукацыя і кар’ера", пабывалі ў БНТУ. 🎓
Таксама выставу наведалі настаўнікі гімназіі, дзе бяруць удзел адукацыйныя цэнтры, замежныя ВНУ, а таксама вытворцы і пастаўшчыкі галіны.💫
У музеі Партызанскай Славы гімназіі была арганізавана выстава "Эха баявых дзён".🕯
Навучэнцы педагагічных класаў з гонарам прынялі ўдзел у інтэлектуальным турніры "Педагагічны эрудыт".🏆
Юнакі здзівілі ўсіх сваімі тэатральнымі і музычнымі выступленнямі, прысвечанымі прэстыжу педагагічнай прафесіі.🎭 Акрамя таго, распрацавалі кейс у выглядзе кнігі-матэрыялу, дзе прадставілі вынікі сваёй працы.
Выстава дзіцячых малюнкаў "Шчаслівыя дзеці, калі мір на планеце!" вучняў 1-2 класаў прысвечана Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.🎨
#Гімназія14 #Заводскi

27 лютага на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” праходзіла XII Адкрытая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дарожная карта лічбавай трансфармамацыі адукацыі”. 🌍
Настаўнік англійскай мовы Вялічка Вольга Міхайлаўна прыняла ўдзел у секцыі “Фарміраванне і развіццё лічбага адукацыйнага асяроддзя” і падзялілася сваім педагагічным вопытам выкарыстання нагляднасці ў вучэбным працэсе з дапамогай мультымедыйных прэзентацый Microsoft Power Point. 📊
#Адукацыя #Гімназія14

👍1
👨🏫 ГАРАДСКІЯ ШКОЛЫ МАЛАДОГА НАСТАЎНІКА! ✨
🌱На базе гімназіі прайшло пасяджэнне гарадской школы маладых настаўнікаў біялогіі. Кіраўнік гарадской школы Яцына І.Д., настаўнік-метадыст, падзялілася вопытам па фарміраванні функцыянальнай граматнасці вучняў на ўроках біялогіі.🌍 Узельнікі семінара набылі цікавы і карысны вопыт выкарыстання нестандартных прыёмаў і метадаў.💡
🔬На базе гімназіі №25 прайшло пасяджэнне гарадской школы маладых настаўнікаў хіміі па тэме “Інтэграцыя элементаў гісторыка-культурнага наследдзя, традыцый і навуковых дасягненняў у адукацыйным працэсе па вучэбным прадмеце “Хімія”.📚 Кіраўнік гарадской школы Долбік А.А., настаўнік-метадыст, падзялілася вопытам з маладымі калегамі вопытам па інтэграцыі элементаў гісторыка-культурнага наследдзя на ўроках хіміі.🌟
#ГарадскаяШкола #Біялогія #Хімія #Гімназія14

👩🏫На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў геаграфіі Заводскага раёна, якое правяла Градовіч Ларыса Васільеўна. 🌍
📕Настаўнікі пазнаёміліся з Навацыямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Семінар актуалізаваў веды педагогаў аб інтэграцыі элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце “Геаграфія”. 📚
🌱У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны прыёмы ўдасканалення кампетэнцый настаўнікаў геаграфіі па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня, а таксама распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні іх функцыянальнай граматнасці.✏️
#Гімназія14 #Геаграфія #Адукацыя #Настаўнікі

ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ!🇧🇾🇷🇺
2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Галоўная ідэя дня - падкрэсліць важнасць даверу паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, а таксама адзінства народаў дзвюх краін. Усё гэта з'яўляецца галоўным фактарам для дасягнення міру і працвітання.🌍
У гэты знамянальны дзень у рамках міжнароднага супрацоўніцтва адбылася цікавая сустрэча - анлан паміж гімназістамі 10"А" класа гімназіі і вучнямі гімназіі №80 горада Ніжняга Ноўгарада. 🤝 Падчас мерапрыемства дзеці абменьваліся думкамі пра культуры, традыцыі і каштоўнасці нашых народаў.
Падобныя сустрэчы дапамагаюць умацоўваць сувязі паміж моладдзю і спрыяюць развіццю сяброўства.
Вучні ўсіх класаў гімназіі яшчэ раз падкрэслілі тое, што мы маем агульную гісторыю, якая пачалася яшчэ ў старажытнасці, мноства агульных культурных і гістарычных сувязей на адзіным уроку, прымеркаваным да гэтага свята!🎓
Дзякуем усім удзельнікам за актыўны ўдзел і цікавыя размовы! 🙌
#ДзеньЯднання #Беларусь #Расія #Гімназія14

🔥2
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🎉
🏛У Мінскім палацы дзяцей і моладзі лепшыя вучні гімназіі, пераможцы гарадскіх інтэлектульных конкурсаў на ўрачыстым уручэнні дыпломаў атрымалі свае заслужаныя ўзнагароды: 🏆
8 класы па гісторыі Галаенка Савелій, Мілінец Марцін, Пазняк Уладзімір, Булко Іван, Цітоў Дзмітрый.🗝
Па беларускай мове 9“В” клас Малік Васіль, Кальчынская Ульяна, Пыка Міхаіл.📖
Па геаграфіі Галаенка Савелій, Малік Васіль, Пыка Міхаіл, Тужык Іван, Крупко Вераніка, Міралюбаў Кліменцій.🌎
Урачыстае ўручэнне дыпломаў па прадмеце "Чалавек і свет", тэма "Я пазнаю свет": 🌱
5"А" класа: Гарбачык І, Томка Цімур, Томка Ягор;
5"Б" клас - Сенічыва Маргарыта;
5"Г" клас Казак Таццяна, Сіротка Маргарыта атрымалі дыпломы 2 ступені. 🌟
🎊Віншуем гімназістаў і іх настаўнікаў Літвіновіч Надзею Юр’еўну, настаўніка гісторыі, Хмяльніцкую Наталлю Вікенцьеўну, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, Градовіч Ларысу Васільеўну, настаўніка геаграфіі, з бліскучымі вынікамі.👏
#Гімназія14 #Пераможцы #Узнагароды #Вучні #Настаўнікі

👍2💘2🔥1
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉
Добрай традыцыяй сталі сустрэчы прадстаўнікоў адміністрацыі Заводскага раёна, членаў Беларускага саюза жанчын і вучнёўскай моладзі гімназіі №14 з жывымі сведкамі страшных падзей Вялікай Айчыннай вайны. 🕊️
Напярэдадні 80-годдзя Перамогі яны наведалі і павіншавалі Інэсу Георгіеўну Кулагу са святам, якая падзялілася сваімі ўспамінамі і пачаставала гасцей духмянай гарбатай. ☕
Падобныя сустрэчы вельмі каштоўныя, бо гэта магчымасць сказаць дзякуй за мірнае неба над галавой, за права жыць, працаваць і проста атрымліваць асалоду ад кожнага дня. 🌺
#Перамога #Гімназія14 #Успаміны

👍2
👩🏫ДУЭТНЫ УРОК У "ЛІДАРЫ"!👨🏫
У рэспубліканскім адукацыйна-аздараўленчым лагеры "Лідар" праходзіць 5 злёт педагагічных класаў, у якім прынялі ўдзел настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі Тарасенка Вольга Феліксаўна і вучань 10"Б" класа Смоўж Ягор. 😊
У ходзе адукацыйнага мерапрыемства для вучняў педагагічных класаў рэспублікі быў праведзены дуэтны ўрок "Вялікія педагогі ў люстэрку гісторыі". 📚
На ўроку прысутнічаў намеснік дэкана факультэта павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў ДУА "МДІРА" Зык Аляксандр Мікалаевіч.🎓
#Лідар #Педагогіка #Гімназія14 #Заводскi

❤1
Воспитанники санаторного детского сада №265 совершили увлекательное путешествие 🧭 в Гимназию №14 г.Минска.
Ребята смогли посетить бассейн🌊, а также ощутить себя в роли учеников👨💻, посетив настоящий урок в 1 классе.
А ещё воспитанники побывали в музее "Беларуская хатка" и в музее музыкальных инструментов🎶🥁, функционирующих на базе гимназии.
#Заводской
#Санаторный_детский_сад265
#Гімназія14