Образование ЗАВОДСКОГО📝
5.17K subscribers
91.3K photos
3.02K videos
65 files
2.17K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
Дзень маці 🌷 і Тыдзень бацькоўскай любові ❤️

#Гімназія14
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА 🌍🤝

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва гімназіі 14 г. Мінска і гімназіі 80 г. Ніжні Ноўгарад творчы калектыў 5 “В” класа, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Грэчкінай Святланы Мікалаеўны, і вучаніца 6 “В” класа Садоўская Алеся, пад кіраўніцтвам настаўніка рускай мовы і літаратуры Кміты Галіны Мікалаеўны, прынялі ўдзел у творчым анлайн-конкурсе “Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну – 225 гадоў”. 🎉📖

Вучні гімназіі разам з вучнямі Ніжняга Ноўгарада, Казані, Пензы чыталі творы генія і класіка рускай літаратуры на рускай, татарскай і беларускай мовах. 🌟🗣️

#МіжнароднаеСупрацоўніцтва #ТворчыКонкурс #Культура #Гімназія14
У гімназіі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню таты☀️

Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці:

Бацкалевіч Мікалай Анатольевіч, работнік Заводскага раённага аддзела следчага камітэта па асабліва важных справах,

Храмянкоў Андрэй Сяргеевіч, работнік установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", дацэнт кафедры радыёлакацыі,

а таксама другі сакратар пярвічнай арганізацыі Заводскага раёна Шапіра Аляксандр Алегавіч.

Госці расказалі аб сваёй прафесіі, сям'і. 👨‍👩‍👦
Гімназісты задавалі пытанні гасцям, з якіх падкрэслілі для сябе найважнейшыя моманты. 💬

#ДзеньТаты #Гімназія14 #Сям#Прафесія #Дыялог
У актавай зале гімназіі адбылася сустрэча вучняў школ Заводскага раёна са старшым памочнікам пракурора Заводскага раёна г.Мінска, юрыстам 1 класа Вараб’ём Ягорам Станіслававічам. 🌟

Прадстаўлены матэрыял распавядаў аб фактах генацыду Вялікай Айчыннай вайны ў адносінах да беларускага народа. 📖

Урокі гісторыі вучаць нас цаніць мір і берагчы гістарычную праўду. ☮️

#Гімназія14 #Гісторыя #Мір #Сустрэча
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
❄️НОВЫ ГОД НА ВАДЗЕ!✨️

У гімназіі 14 адбылося забаўляльна-спартыўнае свята “Новы год на вадзе” 🎉, у якім прынялі ўдзел лепшыя каманды плыўцоў Заводскага раёна сш 85, 120, 210 і гімназіі 14.

Камандам былі прапанаваны цікавыя і займальныя эстафеты: “Дастань скарб” 🏴‍☠️, “Дружны экіпаж” 🚤, “Звар'яцелыя гонкі” 🏁.

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці ў асобах Главы адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска Шыбека У.Д. 👔, намеснік главы адміністрацыі Зелянко А.П., начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна Цыпылова А.У. 📚, намеснік начальніка упраўлення па адукацыі Каранеўская В.У. 🌟

❄️Усіх прысутных радавалі не толькі спаборніцтвы, але і Дзед Мароз, Снягурачка, Вадзянік, русалкі, удзельнікі клуба па сінхронным плаванні “Дынама”, чар-лідарскі клуб “Фартуна” ПДіМ “Золак”.
У басейне панаваў дух спаборніцтва і навагодні настрой!
СТВАРАЕМ СВЯТА РАЗАМ!🎊

#НовыГодНаВадзе #Спорт #Гімназія14 #ЗабаўляльнаеСвята #Эстафеты #Заводскі
Спяшайцеся дарыць дабро!

21 снежня ў гімназіі праходзіў Дабрачынны Калядны кірмаш. Педагогі, вучні і бацькі адказна падышлі да арганізацыі і правядзення Каляднага кірмашу. Юныя кулінары з дапамогай бацькоў падрыхтавалі смачныя салодкія шэдэўры. 🍰

Радавалі наведвальнікаў сваімі талентамі ўдзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, фальклорнага ансамбля "Дударыкі". Яны ўзнавілі абрад Калядавання. Пад гукі беларускай дуды і гармоніка выносілі калядную зорку, вадзілі казу, спявалі песні, стваралі душэўную атмасферу свята. 🎶

Знайшлося месца і цікавым навагоднім забавам. Тут можна было паваражыць на свой лёс, пакінуць пасланне Дзеду Марозу на Дрэве жаданняў ці ператварыцца ў любімую жывёлу пры дапамозе аквагрыму. 🎨

Усе сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць пералічаны на дапамогу дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. ❤️

#ДабрачынныКірмаш #СалодкіяШэдэўры #Калядаванне #Гімназія14