Forwarded from ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
💫ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫
👫Вучні 1-2 класаў у рамках праграмы “Знаёмцеся - гэта мы!” (праект “Падарожжа Бусліка ў сям’ю”) падзяліліся сваім рэжымам дня.
👫Вучні 6"Б" і "Г" класаў наведалі цэнтр акіянаграфіі “Адкрыты акіян”.
Гімназісты пазнаёміліся з чарапахай Пелагеяй, драпежнымі амазонскімі піраннямі і лагоднымі рыбкамі-клоўнамі, патрымалі ў руках сківіцу акулы і пагаварылі з папугаем Флінтам.
👫Вучні 9 "А" і 7-ых класаў наведалі музей Янкі Купалы. Даведаліся пра новыя факты з жыцця і творчасці славутага песняра Беларусі. З цікавасцю і энтузіязмам паўдзельнічалі ў квэсце "Код Купалы". Перамагчы імкнуліся ўсё, але фартуна ўсміхнулася найбольш уважлівым і дасціпным.
👫Вучні 11 класаў прынялі ўдзел у рэпетыцыі цэнтралізаванага экзамену, які праходзіў на базе БДЭУ. Па меркаванні выпускнікоў, хоць заданні былі складанымі, іх узровень адпавядаў засвоенай у гімназіі праграме. Таму вынік, спадзяюцца, будзе добры. Жадаем выпускнікам поспехаў!
#Заводскі
#гімназія14
#шостыдзень

⭐️Шосты школьны дзень⭐️
💫Першая субота лютага традыцыйна збірае ў гімназіі 14 г.Мінска сваіх выпускнікоў. Цеплая сустрэча педагогаў і выпускнікоў суправаджалася выступленнем заслужанага фальклернаага калектыву "Дударыкі", песнямі і танцамі сенняшніх вучняў. Гучалі словы падзякі настаўнікам роднай гімназіі за выдатныя веды і чалавечнасць, за ўрокі жыцця і любові да роднай гімназіі, да роднай зямлі. Дырэктар Гарохава М.І. пажадала ўсім новых цеплых спатканняў і шматлікіх поспехаў.
👫Вучні 6”А” і 6 “Г” класаў разам з класнымі кіраўнікамі і бацькамі наведалі тэатр юнага гледача і з цікавасцю і задавальненнем паглядзелі спектакль-фэнтэзі паводле аднайменнай п'есы А.М.Астроўскага “Навальніца”.
👫Вучні 4 "В" класа вырашылі пабыць даследчыкамі, наведаўшы Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь імя Францыска Скарыны.
👫Вучаніца 3 "Б" класа гімназіі 14 з калектывам ТрыумфАрт прыняла ўдзел у закрыцці конкурса Калядная Зорка.

✨ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ✨
🏊♀️ У гімназіі праходзілі раённыя спаборніцтвы "Старт пакаленняў" па плаванні, вучаніца 4 "Б" класа праплыла за 16 секунд! "Так трымаць, Віка!"
І сям'я Кудзялевіч праплылі за 1 хвіліну 06 секунд.
👫 Вучні 9-х класаў гімназіі наведалі дзень адчыненых дзвярэй у Дзяржаўным машынабудаўнічым каледжы.
🔸Гімназістаў зацікавіў факультэт маркетынгавай дзейнасці. Акрамя каледжа вучні пабывалі на дні адчыненых дзвярэй у ліцэі БДУ
👫 Вучні 1-х класаў прынялі ўдзел у інфармацыйнай акцыі "Я малюю права". У гульнёвай форме гімназісты ўзгадалі правы і абавязкі маленькіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.
🔸Вучні праявілі творчыя здольнасці і намалявалі правы дзяцей у малюнках. Вынікам плённай працы стала выстава дзіцячых работ.

ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
👫Вучні 5 "В" і 5 "Г" класаў сення глядзелі мультыплікацыйную стужку "Пабег з куратніка" ў к/т "Камасамолец". Перад праглядам мультфільма прадэманстраваны дакументальны фільм пра жывел, занесеных у Чырвоную Кнігу Беларусі.
Пазнаем Беларусь і адпачываем адначасова.
👫Вучні 9-х класаў правялі акцыю "Абаронім першацветы" ў Рэспубліканскім біялагічным заказніку Сціклева. Гімназісты расклеілі лістоўкі ў абарону першацветаў і запісалі экатрэйлер.
👫У вялікай спартыўнай зале гімназіі прайшло свята спорту і здароўя "Кубак гімназіі 14 г.Мінска па каратэ" прысвечанае 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
👫Вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённым этапе Міжнародных краязнаўчых чытанняў "Гістарычная памяць народа: з мінулага ў будучыню".

ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!!!
👫Вучні 3-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у творчай майстэрні "Рыхтуем паштоўку ветэрану".
👫Прайшоў апошні дзень тыдня англійскай мовы, які быў адзначаны правядзеннем падарожжа па станцыях “LingvoLand”. Пяць каманд 5-7-х класаў прынялі ўдзел у цікавым і пазнавальным мерапрыемстве.
WE LOVE ❤️ ENGLISH!!! 🇬🇧
👫Вучні 2-іх класаў прынялі ўдзел у інфармацыйнай акцыі “Я выратавальнік”.
👫Вучні 9-х класаў каманды гімназіі "Славяне" прынялі ўдзел у раённым гістарычным квізе "Калейдаскоп народаў свету-2024" на базе СШ 92, дзе занялі другое месца.
👫Сення адбылося ганаровае закрыццё VI гарадского фестывалю педагагічных класаў у 155 школе г.Мінска. Вучні гімназіі 14 заявілі аб сабе як творчая і дружная каманда.
👫Вучні гімназіі прынялі ўдзел у адборачным туры чытальнікаў "Радкі, абпаленыя вайной".
Усе вельмі хваляваліся, стараліся. Чакаем вынікаў...🙏