Образование ЗАВОДСКОГО📝
4.68K subscribers
96.3K photos
3.35K videos
65 files
2.56K links
Самое важное и интересное про образование
加入频道
25 сакавіка члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” сустрэліся з клубамі “Мір на далонях”, “Сапрана” і “Юнік”.
🔸 Асноўным фарматам гэтай сустрэчы паслужыў спектакль форум-тэатра, які падрыхтавалі і прадэманстравалі члены клуба ЮНЕСКА «Мір на далонях». Мерапрыемства прайшло у́ незвычайным фармаце.
🤝Дзякуй клубу ЮНЕСКА “Мір на далонях за гасціннасць! Будзем рады наступнай сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
#сустрэчы
Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” гімназіі 14 прынялі ўдзел у анлайн сустрэчы, арганізаванай членам праўлення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» Кашперкай А.А. і Еўраклубам Уладзімірскага Дома Міру Расійскай Федэрацыі.
🔸У мерапрыемстве прынялі ўдзел клубы “Айрыс”, “Сапрана”, “Фенікс”, “ЦІД”. Сустрэча прайшла ў форме віктарын, якія былі падрыхтаваны вучнямі розных школ горада Уладзіміра і членамі клубаў ЮНЕСКА.
Пытанні ўключылі цэлы шэраг інфармацыі аб нашых краінах. Цікава, але перамагло сяброўства!
🔸Дэлегацыя з Уладзіміра запланавала наведаць Беларусь да Дня Перамогі.
З нецярпеннем чакаем сустрэчы.

#Заводскі
#гімназія14
#ЮНЕСКА
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ!🌱

🌟Члены клуба ЮНЕСКА “Айрыс” прынялі ўдзел у міжнародным відэамосце “Помнім! Ганарымся!”, прысвечанаму 80-годдзю Вялікай Перамогі ў ВАВ, які арганізаваў і правёў клуб ЮНЕСКА “Пакаленне NEXT”. У намінацыі "Вершы аб вайне" Чудук Марыя атрымала дыплом І ступені, Пілуй Амалія - дыплом ІІ ступені. Куратар клуба Касаткіна Таццяна Валянцінаўна ўзнагароджана Падзячным лістом за ўдзел у міжнародным мерапрыемстве і падрыхтоўку відэа канкурсантаў. 🎉
🌟Праведзена гульнявая віктарына "Прафесіі. Што гэта такое?". Вучні атрымалі дыпломы і салодкія прызы.🏆
🌟Як жывуць пчолы? Пра гэта першачкі гімназіі даведаліся, калі завіталі ў госці да дзядзькі Сяргея. Пчаляр распавядаў пра працу на пасецы i пазнаеміў са сваімі гадаванцамі: ваўкамі, янотамі, паўлінамі.🐝
🌟Кіраўнік музея Партызанскай Славы Літвіновіч Надзея Юр’еўна выступіла на гарадскім этапе Адкрытых міжнародных краязнаўчых чытаннях у секцыі “З вопыту работы: лепшыя практыкі ў патрыятычным выхаванні”.📚

#Гiмназiя14 #Юнеска #Экскурсія #Культура