Forwarded from "Ветразь"- для всех, "Ветразь" - для каждого!
❄️ 3 снежня 2021 года ў цэнтры «Ветразь» фальклорны калектыў «Мілавіца» зладзіў пазнавальна-гульнёвую праграму «Піліпаўскія пасядзелкі».
🌬️ Піліпаўка–гэта перадкалядны перыяд, калі жанчыны і мужчыны займаліся толькі хатнімі справамі.
🙌 Жанчыны рыхтавалі матэрыял для ткацтва, пралі і апрацоўвалі лён, а мужчыны абмалочвалі снапы са збожжам у гумне (спецыяльнае гаспадарчае памяшканне для захоўвання і апрацоўкі збожжа).
💫Пасля зробленай працы моладзь і падлеткі арганізоўвалі вячоркі ці пасядзелкі для адпачынку пасля цяжкай і маруднай працы.
🍞Прыносілі з сабой перакусіць хлеба з салам, а затым ладзілі розныя танцы, гульні, распавядалі розныя цікавыя гісторыі.
🎶 Навучэнцы калектыва «Мілавіца» прадэманстравалі для сваіх бацькоў песні: 🔹«Камар лазню тапіў», 🔹«Ой, да ў нашым сяле свадзьба будзе»,
🔹«Чаму ж мне не пець»; танцы:
🔸«Мальвіна», 🔸«Картузэ» і інш.
❔Затым удзельнікі свята разгадвалі тэматычную віктарыну «Піліпаўскі пасток, праз рэчку масток», за правільныя адказы гульцы атрымоўвалі падарункі.
#мiлавiца