І ПРА САНКЦЫІ. Наклаўшы санкцыі на Беларусь (пакінем цяпер у баку спрэчку пра іх мэтазгоднасьці і эфэктыўнасьці), Захад абмінуў імі Пуціна, які ўратаваў Лукашэнку і падтрымаў тэрор (калі не сказаць – даў каманду на тэрор). Пагражаючы ўвесьці «надзвычайныя» санкцыі да Пуціна ў выпадку інтэрвэнцыі ва Ўкраіну – ні слова не сказана наконт санкцый за ўжо зьдзейсьненую інтэрвэнцыю ў Беларусь.
А чым яшчэ, як не інтэрвэнцыяй, можна назваць увядзеньне войскаў на тэрыторыю краіны бяз згоды легітымнага кіраўніцтва гэтай краіны?

Амаль ўсю расейскую вайсковую тэхніку, якая прыбыла на вучэньні, Менск плануе выкупіць — заявіў Лукашэнка.
Перакладзем на простую мову: расейская тэхніка застанеццца ў Беларусі і застанецца пад кантролем маскоўскага Генштабу.
Колькасьць расейскіх вайскоўцаў у такім выпадку нават ня мае значэньня: любую колькасьць можна перакінуць за лічаныя гадзіны, кантралюючы паветраную прастору (а яна, як вядома, ужо кантралюецца Расеяй).
Як кажуць — пазл склаўся. Незвычайнае тут тое, што Беларусь за гэта яшчэ і будзе плаціць грошы.

Ці жадаеце вы перамогі беларускім спартоўцкам на Алімпіядзе ў Пекіне?
Anonymous Poll
8%
Так, бо гэта пойдзе на карысьць Беларусі
44%
Не, бо гэта скарыстае рэжым Лукашэнкі
5%
Іншы адказ
44%
Мне ўсё роўна
ФАКТАРЫ АНТОНЧЫКА І СІЎЧЫКА. У працяг дыскусіі пра верагоднасьць перамогі ў жніўні 2020 і характар пратэстаў (мірны ці ня мірны). Агульнапрыняты аргумэнт супраць тых, хто ставіць пад сумнеў абраную лідэрамі тактыку масавых дзеяньняў — «А калі б пачалі рваць на часткі сілавікоў, штурмаваць адміністрацыйныя будынкі, будаваць барыкады — Пуцін увёў бы ў войскі».
Падаецца, гэта — падмена паняцьцяў, абвінавачваньне апанэнта ў тым, што ён не казаў. Заняць будынак — гэта не абавязкова браць яго штурмам. Блякаваць сілавікоў — не абавязкова рваць іх на часткі (пра гэта, між іншым, ніхто і ня казаў, ва ўсякім разе я такога ня чуў; а вось наконт таго, што павінна быць пасьля падзеньня рэжыму — чую пастаянна). Ну і барыкады не абавязкова рабіць зь экспрапрыяваных у грамадзянаў перакуленых аўтамабіляў.
Нарэшце, Пуцін. Мы забываемся, што некалькі дзён пасьля 9 жніўня Пуцін маўчаў — і сілавікі маўчалі. Сілавікі чакалі, што скажа Пуцін. Абсалютна ясна, што калі б Пуцін пазваніў ЛЮБОМУ беларускаму генэралу і сказаў — «Я полагаю, что в эти критические дни Вы, генерал, должны быть с народом» — у лепшым для Лукашэнкі варыянце лайнер унёс бы яго ў блакітныя нябесныя прасторы (надвор’е ў тыя дні, памятаецца,было лётным).
І тут я цалкам згодны з Паўлам Мацукевічам, які ў інтэрвію «Салідарнасьці» сказаў, што «Если бы хотя бы один из топов, вроде Владимира Макея дрогнул, могла рассыпаться вся пирамида Хеопса. Из топов Сергей Румас, похоже, был ближе всех к тому, чтобы дрогнуть». І далей: «Поддержка режима Владимиром Путиным сыграла, наверное, решающую роль для топов».
То бок, тут шмат залажыла ад тактыкі, абранай пратэстоўцамі. «Топы» мусілі бачыць Плошчу.
Дазволю сабе яшчэ адну цытату, гэтым разам пісьменьніка Дзьмітрыя Бартосіка: «Калі вы крычыце „Кожны дзень!“, а выходзіце толькі ў нядзелі, гэта няправільна. Але не! У нядзелі мы робім прыгожыя плакаты, гламурныя лозунгі, а ў панядзелак мы ідзем на працу. Гэта не „кожны дзень“. І не „кожны дзень“, а „каждый день“. Можаце называць мяне старым дурным бээнэфаўцам, але не. Тады крычыце: „Воскресенье, воскресенье!“. Актыўнай фазы не было».
Мне (як і іншым, хто калісьці казаў, што 150 тысяч людзей на Плошчы цягам трох дзён зваляць рэжым) давялося чуць папрокі — «Ну, і дзе вашае «зваленьне рэжыму»?
Пры гэтым забываюцца, што гаворка ішла не пра «выйшлі і разышліся», а — «выйшлі і засталіся».
Ужо тады, пасьля 12 жніўня (важнае ўдакладненьне: кажучы пра тактыку пратэстаў, я маю на ўвазе менавіта дні пасьля 12-га, калі пачалі выпускаць з Акрэсьціна і РАЎСаў, калі народ вывела на вуліцы ня столькі фальсыфікацыя на «выбарах», колькі абурэньне катаваньнямі з боку сілавікоў, і людзей было ў разы болей, чым непасрэдна пасьля «выбараў») — дык вось, ужо ў тыя дні шмат хто пісаў: «Ня трэба разыходзіцца! Трэба заставацца!».
Адразу заўважу, каб запазьбегчы папрокаў у «лёгка раіць з-за мяжы»: пісалі людзі, якія былі ў Беларусі і якія самі выходзілі. Але, відаць, успрыняць такія заклікі людзі маглі ТОЛЬКІ ад тых, хто зрабіўся сімваламі пратэстаў.
Мне кажуць: лідэраў не было. Ну як жа —"не было«? Ды зайдзіце ў Інтэрнэт, у жнівіень 2020 пачытайце, хто пазыцыянаваў сябе як лідэры (ужо пасьля тао, як Ціханоўская была вывезеная ў Літву). Ніхто зь іх на звароты беларускіх ды замежных журналістаў не адказаў — «Не, прабачце, я тут ні пры чым, да ўсяго, што адбываецца, я адносінаў ня маю, ідзіце пытайцеся ў іншых».
І хто тады вызначаў месца збору людзей, хто кіраваў сотысячнымі калонамі, хто выпрацоўваў маршрут, хто даваў каманду, каб разыходзіліся? І чаму не прагучала каманда — каб не разыходзіліся?
Вось толькі не кажыце мне, удзельніку шматтысячных шэсьцяў і вядоўцу шмат якіх мітынгаў пачатку 90-х, што ўсё адбывалася спантанна. Гэтак не бывае.
Калі я ўзгадваю, што да дзейнасьці Кансультацыйнай Рады не былі прыцягнутыя (за выключэньнем двух-трох) прафэсійныя палітыкі, мне прыгадваюць правальны праймэрыз і падобнае: і на што здольныя гэтыя вашы палітыкі?
Але я маю на ўвазе ня ўдзельнікаў праймэрыз, а тых, у каго за плячыма вопыт куды большы. (заканчэньне ніжэй).

(заканчэньне. Пачатак вышэй). Пагаджаючыся з тым, што агульнанацыянальны страйк, калі б ён быў сапраўды агульнанацыянальны і пратрымаўся пару тыдняў, гарантавана зьмёў бы Лукашэнку (Пуцін ня мог бы прыставіць да кожнага з сотняў тысяч яго ўдзельнікаў па адным «росгвардзейцы») — мне цікава, ці быў запрошаны (ну хаця б для кансультацый) дэпутат Апазыцыі БНФ і лідэр рабочага руху пачатку 90-х Сяргей Антончык — так, той самы, які быў арганізатарам славутага красавіцкага страйку 1991-га (калі на Плошчы ў Менску было 100 тысяч рабочых, а ў Воршы быў перакрыты чыгуначны рух, калі ўлады былі вымушаны даць рэгулярны прамы тэлеэфір страйкоўцам?).
Між іншым: а ці была спроба запатрабаваць (пры ўдзеле стотысячнай калоны) прамы тэлеэфір на БТ? Такі эфір быў прадстаўлены лідэрам БНФ на патрабаваньне 100-тысячнага мітынгу ў лютым 1990-га. А ў тым самым жніўні 2020-га ў Гародні пратэстоўцы дамагліся прамой тэлетрансьляцыі мітынгу па мясцовым тэлебачаньні.
Чытаючы меркаваньні што калі б людзі заставаліся на Плошчы і праспэктах, сытуацыя магла б разьвівацца па-іншаму (мтой жа Румас паводзіў бы сябе інакш, ды і шмат хто іншы), падаецца, што заставацца на плошчы — гэта таксама мірны пратэст, ці ня так?
І тут я прыгадваю Вячаслава Сіўчыка — гэтым разам не як аднаго зь першых палітычных вязьняў, не як арганізатара масавых шэсьцяў БНФ 90-х, а як арганізатара таго самага цяпер ужо легендарнага палатачнага лягеру на Плошчы — 2006.
Зрэшты, адказ на пытаньне — ці зьвярталіся да іх па дапамогу, я ведаю, як і тое, што адказалі тым, хто прапаноўваў сваю дапамогу.
І пішу я гэта не каб у чарговы раз выказаць папрокі (тым больш што мы да гэтага часу ня ведаем усіх акалічнасьцяў) — а каб зрабіць высновы на будучыню.
Павінна ж Гісторыя нас калі-небудзь чаму-небудзь навучыць, урэшце рэшт.

Чаму не магу далучыцца да радасных ацэнак у сувязі з заявай пра адвод расейскіх войскаў і да сьцьвярджэньняў, што Пуцін моцна прайграў?
Ня толькі таму, што казаць пра пагрозы зьнікненьне нападу на Ўкраіну зарана.
Пуціну трэба «суцяшальны прыз», і такім можа быць (фактычна, ужо ёсьць) Беларусь.
Мы наўрад ці хутка даведаемся, ці сапраўды, як пра гэта казаў Пазьняк, уся сытуацыя вакол Украіны была разыграная, каб захапіць Беларусь, ці гэта атрымалася ў выніку сукупнасьці падзеяў, а галоўнай мэтай была Ўкраіна – ды гэтым разам Захад паказаў кулак.
Але ў рэальнасьці – Беларусь ужо ў руках Пуціна, бо Крэмль ажыцьцяўляе поўны вайсковы кантроль над яе тэрыторыяй. Я маю на ўвазе нават не прысутнасьць расейскіх войскаў, а гатоўнасьць Лукашэнкі імгненна выканаць якую заўгодна просьбу (калі не выкарыстоўваць слова «загад») Пуціна, а кіраўніцтва Мінабароны РБ – указаньне расейскага генштабу.
У такой сытуацыі, натуральна, Пуціну нават няма патрэба ісьці на поўную анэксію – Беларусь застанецца фармальна сувэрэннай, але вайсковы кантроль над тэрыторыяй будзе страчаны. Ужо страчаны.
Між іншым, ня бачу прычынаў, чаму Пуціну пасьля гэтага мяняць Лукашэнку – ратацыі заўсёды нясуць патэнцыйную пагрозу дэстабілізацыі. А пра стабільнасьць страху, які ў выніку тэрору ўсталяваны ў Беларусі (увядзеньне расейскіх войскаў не сустрэла ніводнай публічнай масавай акцыі, хаця б адзіночнага пікету) – можа марыць любы акупант.

Не магу пагадзіцца зь нядаўнімі словамі шаноўнай Сьвятланы Ціханоўскай (чалавечая сымпатыя да якой у мяне застаецца нязьменнай), што стаўленьне да АДКБ мусіць вызначаць народ, калі ў яго будзе права свабоднага выбару.
Не магу — ні як былы дэпутат, які ў 1990-м удзельнічаў у стварэньні Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце, дзе было запісана імкненьне да нейтралітэту, а ў 1993-м галасаваў супраць далучэньня Беларусі да АДКБ (пытаньне ў павестку дня сэсіі, між іншым, прапанаваў дэпутат Лукашэнка). Ні як чалавек, які аналізуе характар дачыненьняў як у самой структуры АДКБ, гэтак і стратэгічны накірунак дзейнасьці гэтай арганізацыі.
Само па сабе права народа вызначаць — уступаць краіне ў вайсковыя блёкі не не ўступаць — безумоўна, сумненьняў не выклікае. Але бясспрэчнай ёсьць і роля лідэраў, якія мусяць указаць народу як на станоўчыя, гэтак і на адмоўныя бакі таго ці іншага рашэньня, узважыць рызыкі і прапанаваць найбольш аптымальны варыянт.
Імкнуся ўбачыць карысныя для Беларусі аспэкты членства ў АДКБ — і не знаходжу іх. Яшчэ ў 1993 годзе (тады мы імкнуліся будаваць незалежнае ад Масквы войска) дэпутаты Апазыцыі БНФ казалі, што далучэньне да АБКБ уцягне краіну ў арбіту вайсковых інтарэсаў расейскага Генштабу. Гэтак і адбылося.
Па-сутнасьці, АДКБ зьяўляецца рэінкарнацыяй блоку Варшаўскай дамовы. З той толькі розьніцай, што меншага памеру, і што калі пры Брэжневе ён абараняў «заваёвы сацыялізму», дык пры Пуціне — ідэю вялікадзяржаўнага расейскага шавінізму, экспансіі «русского мира». У абодвух выпадках, цэнтар прыняцьця рашэньняў — Крэмль. (Я апускаю падпісаныя Лукашэнкам двухбаковыя вайсковыя пагадненьні з РФ у рамках так званай «саюзнай дзяржавы», стварэньне якой Васіль Быкаў назваў «злачынствам стагодзьдзя». Тут, мяркую, і так усё ясна).
За больш як трыццаць гадоў існаваньня незалежнай Рэспублікі Беларусь немагчыма прыгадаць, каб Крэмль прапанаваў беларускаму народу нешта прагрэсіўнае ў якой-небудзь сфэры грамадзкага, палітычнага, культурніцкага ці эканамічнага жыцьця. Зь нядаўняга — менавіта падтрымка Пуціным дазволіла ўшчэнт збанкрутаванаму Лукашэнку ўтрымацца ў жніўні 2020-га. Апошнія ж дзеяньні Крамля вакол Украіны надалі Беларусі пазыцыю патэнцыйнага агрэсара — чаго ніколі не было ў беларускай гісторыі за ўсе стагодзьдзі. Гэта паставіла і беларускіх палітычкаў, і звычайных грамадзян перад неабходнасьцю зрабіць геапалітычны выбар, пра што нядаўна заявіла Рада БНР.
Менавіта праз АДКБ сучасная Расейская імпэрыя (назавем рэчы сваімі імёнамі) вярнула сабе імідж «жандара Эўропы» — што пацьвердзілі нядаўнія падзеі ў Казахстане. АДКБ выявіўся перад сусьветам як «саюз дыктатур».
Калі ж уявіць, што ва ўсіх краінах-членах АДКБ замест дыктатураў усталёўваюцца дэмакратыі — дык і тады існаваньне гэтай арганізацыі сумнеўнае. Бо калі цяпер у ёй можна разглядзець унутраную логіку узаемазахаваньня дыктатарскіх рэжымаў — дык ва ўмовах свабоды вельмі праблематычна будзе знайсьці нешта агульнае ў вайскова-палітычных інтарэсах паміж эўрапейскай Беларусьсю ды Таджыкістанам ці тым жа Казахстанам, які, найхутчэй, будзе арыентаваны на Кітай.
Пасьля зьнішчэньня прарасейскай дыктатуры Лукашэнкі Беларусі сапраўды давядзецца рабіць выбар — ці абіраць шлях у NATO (што запатрабуе выкананьня шмат якіх умоваў), ці пацьвярджаць курс на нейтралітэт (для дасягненьне якога ў ягонай класічнай форме неабходны намаганьні яшчэ большыя).
Менш за ўсё высілкаў спатрэбіцца для захаваньня членства ў АДКБ — але для нацыі гэта будзе выбарам самазабойцы, паўторам трагічнай памылкі, аднойчы ўжо зробленай у 1994 годзе.

Заявав Рады БНР аб расейскіх войсках у Беларусі
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пацьвярджае сваю пазыцыю адносна недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў імпэрскія авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскалацыю напружанасьці вакол Украіны.
Рада БНР зьвяртае ўвагу лідэраў ЗША, Канады, краінаў ЭЗ і Вялікабрыраніі, што знаходжаньне расейскіх вайсковых падразьдзяленьняў на тэрыторыі Беларусі супярэчыць яе нацыянальным інтарэсам і зьяўляецца незаконным, паколькі прынятае нелегітымным кіраўніком.
Апошнія заявы Лукашэнкі, датычныя магчымасьці пакінуць расейскія войскі, а таксама прызнаць “ЛНР” і “ДНР”, выяўляюць ягоную поўную залежнасьць ад Крамля і ствараюць рэальную пагрозу яшчэ большай дэстабілізацыі ў рэгіёне.
Рада БНР патрабуе неадкладнага вываду ўсіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Рада заклікае беларускую дыяспару ва ўсім сьвеце давесьці да парламэнтаў і ўрадаў, што беларускі народ дзесяцігодзьдзямі пазбаўлены права свабоднага выбару, ня можа і не павінен несьці адказнасьць за дзеяньні ўзурпатара. https://svb1234.azureedge.net/a/31708719.html

Радыё Свабода
Рада БНР запатрабавала неадкладнага вываду расейскіх войскаў зь Беларусі
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой пацьвердзіла сваю пазыцыю адносна «недапушчальнасьці ўцягваньня Беларусі ў агрэсіўныя вонкавапалітычныя авантуры кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, у тым ліку і ў эскаляцыю напружанасьці вакол Украіны».
Я не вялікі прыхільнік Зяленскага, але ягоная прамова пра магчымы выхад з Будапэшцкага мэмарандуму – лепшая прэзыдэнцкая прамова за, магчыма, усе гады незалежнай Украіны. Калі вы (ЗША. Вялікабрытанія, Францыя) абяцалі бясьпеку ўзамен на вывад ядзернай зброі – абараняйце. Ня толькі тэхнікай, але і – жывой сілай і тэхнікай. З наяўнасьцю на мяжы Ўукраіны з Расеяй хаця б сотні амэрыканскіх салдат Пуцін 500 разоў падумае, перш чым сунуцца. Ня згодныя? Ну тады ня трэба было абяцаць. Але 40-мільёённая краіна, якая мае не адзін і ня два атамныя рэактары, мае і права, і тэхнічныя магчымасьці стварыць ядзерную зброю, каб абараняць сябе – без усялякага NATO.
Кіраўнік службы знешняй выведкі Нарышкін не зразумеў навадзячыя пытаньні Пуцінів, выступіў за ўваходжаньне “ЛНР” і “ДНР” у склад РФ і тым самым выдаў план Крамля. У часы Іосіфа Віссарыёнавіча ён бы, як Ягода ці Яжоў, ужо быў у падвалах Лубянкі і пералічваў, якім выведкам (японскай, брытанскай, нямецкай, турэцкай) служыць.
Расейскія войскі з тэрыторымі Беларсі прарваліся ва Ўкраіну і спрабуюць захапіць Чарнобыльскую АЭС. Ядзерны апакаліпсіс можа пакрыць Беларусь у любы момант.
Пазьняк і Ціханоўская пагаварылі па тэлефоне. Падрабязнасьці скажуць яны самі, калі палічаць патрэбным.
Forwarded from Харитонов 🇺🇦
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Россия отрицает потери. Факты говорят об обратном.
Лукашэнка прызнаўся, што з тэрыторыі Беларусі запусьцілі ракеты па Ўкраіне. Такім чынам, упершыню ў сваёй гісторыі Беларусь зрабілася агрэсарам. Адным з вынікам гэтага (прычым ня самым галоўным) будзе тое, што пасьля падзеньня рэжыму Пуціна Ўкраіна, ня выключана, можа запатрабаваць матэрыяльнай кампэнсацыі ад Рэспублікі Беларусь за сьмерці і разбурэньні, якія прынесла вайна.
Аднак ёсьць адзін прынцыповы момант. Важна тое, што Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзыдэнтам – адпаведна, не зьяўляюцца легітымнымі прызначаныя ім міністры і генэралы. Яны павінны разглядацца як групоўка асобаў, гвалтоўным чынам (сілавое падаўленьне народнага пратэсту супраць фальсыфікацый на выбарах) захапіўшых уладу.
І таму сёньня кожны голас пратэсту як супраць фашысцкага рэжыму Лукашэнкі, гэтак і супраць ягонай сумесна з Пуціным агрэсіі – важны для будучыні ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі.
Аднак ёсьць адзін прынцыповы момант. Важна тое, што Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прэзыдэнтам – адпаведна, не зьяўляюцца легітымнымі прызначаныя ім міністры і генэралы. Яны павінны разглядацца як групоўка асобаў, гвалтоўным чынам (сілавое падаўленьне народнага пратэсту супраць фальсыфікацый на выбарах) захапіўшых уладу.
І таму сёньня кожны голас пратэсту як супраць фашысцкага рэжыму Лукашэнкі, гэтак і супраць ягонай сумесна з Пуціным агрэсіі – важны для будучыні ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Заява мэра Кіева Клічко
Forwarded from Хартия-97%
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Бывший заместитель министра обороны Украины Александр Носов обратился к министру обороны Беларуси Хренину:
«Останови своего идиота, ты будешь героем».

Усё больш верагодна, што Пуцін нанясе па Ўкраіне ўдар тактычнай ядзернай зброяй. Захад павінен мець варыянты дзеяньняў у гэтым выпадку, найлепшым зь якіх быў бы такі, які пакончыў бы з імпэрыяй. Далей - пазбаўленьне Расеі ядзернай зброі, войска, зьнешняе кіраваньне — як у Германіі пасьля краху Трэцяга Рэйху.
Пішуць пра варожасьць да беларусаў, якая, як ужо зразумела, распальваецца асобнымі ўкраінскімі СМІ і некаторымі блогерамі. Варожасьць не да фашысцкага рэжыму Лукашэнкі, а менавіта да беларускага народа.
Ці разумеюць украінцы, калі папракаюць беларусаў за тое, што «не ляглі пад пускавыя ракетныя ўстаноўкі», каб спыніць абстрэлы Ўкраіны, — што такія самыя прэтэнзіі яны мусяць адрасаваць праўкраінскім жыхарам т.зв. «ДНР» і «ЛНР»? Прычым, усе восем папярэдніх гадоў, з 2014-га? І што б зрабілі ў жыхаром Данецку, калі б ён паўстаў на шляху рускага танку?
Пытаньне належыць не мне, а майму сябру, гісторыку Сяргею Абламейку, але яго цалкам падзяляю.
Ад сябе нагадаю наступнае. Уладу ў Беларусі з 1994 захапілі такія ж бандыты і падонкі, як у гэтых данбасккіх сэпаратысцкіх утварэньнях. І кіруюць ня 8 гадоў, а 28. І гэта трэба ўсьвядоміць. Гэта могуць не разумець звычайныя ўкраінцы, але палітыкі і журналісты (а таксама дарадцы Зяленскага) усьведамляць павінны.
І працягваючы гэта, яны робяць кепскую, чорную справу. І абражаюць зусім не лукашыстаў і «балота» — лукашысты, як і «балота», пра такія абразы нават і не даведаюцца. Абражаюць тых, у каго баліць душа за Ўкраіну, хто рэальна дапамагае ўкраінцам змагацца з пуцінскай агрэсіяй — як у Беларусі, выходзячы пад пагрозай арышту на вуліцы, гэтак і ў замежжы, зьбіраючы грошы, лекі, вопратку, арганізоўваючы вулічныя акцыі падтрымкі.
Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

Forwarded from Реальна Війна
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
По данным американской разведки, на шестой день войны количество жертв ВС РФ превышает 5 тысяч человек (для сравнение, за 8 лет войны в Афганстане, потери СССР – более 13 тысяч). . Сегодня не 1980-й, когда о «грузе-200» из Афгана узнавали только родственники и соседи, информация о похоронах разойдётся мгновенно.
Поэтому подогнаны мобильные крематории: тела будут сжигать, а пепел – утилизировать, чтобы не выдавать семьям и не допустить похоронных церемоний: плачьте дома.
Впрочем, судя по видео и фото, для многих бронетехника стала крематорием.

Усё выглядае на тое, што Пуцін гатовы нанесьці па Ўкраіне ўдар тактычнай ядзернай зброяй. Захад, найперш ЗША, павінны ў сваіх планах зыходзіць з гэтай рэальнасьці і ня мець ніякіх ілюзій, што нехта ў атачэньні Пуціна ці сярод генэралаў яму запярэчыць.