І вось яшчэ. Я ж пісаў, было, што саліў селядцы. Фоткі зноў ня будзе, бо з'елі тыя селядцы і няма таго, што раньш было, але рэцэпт вось вам.
Даволі проста:
Бярэм у магазіне замарожаныя селядцы і вельмі асцярожна іх размаражваем, лепей за ўсё - ў лядоўні пры 0-+5 па Цэлсію.
Потым гатуем расол - колькасць вады не прынцыпіяльная, галоўнае каб яе хапіла пакрыць селядцы у той ёмістасці, у якой будзе ісці саленне, ну, прыкладна, літры 2.5-3 на кг рыбы.
Далей дадаем солі 2.5% па вазе ад вагі рыбы і цукру 0.5% па вазе ад вагі рыбы.
Можна дадаць спецыі. Ці то проста купіць "Для рыбы", але ўлічвайце, што там будзе свая соль. Я проста дадаў размолаты духмяны перац, гваздзікі, лаўруху і насенне кропу.
Расол кіпяціць не патрэбна, соль, цукар размешваем у халоднай вадзе, туды ж дадаем спецыі.
Потым кладзем прамытых, але ж, вядома, нячышчаных селядцоў, накрываем кружком, каб рыба была заўсёды ў расоле і вытрымліваем у хладнаватым мейсцы тыдзень. Я трымаў на верандзе, можна ў лядоўні, ці на балконе.
Дарэчы, калі няма пыдыходзячай ёмістасці, можна саліць у пакеце, толькі асцярожна, каб не парваўся))
Смачна есці!

Forwarded from Смачна хата
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
вы думалі, што я памёр, але не. Крыху вам вітамінаў, каб не было вясновага авітамінозу
вы не прасілі, а я зрабіў.
Рэцэпт звычайнай квашанай капусты, як яе раблю я.
Шаткуем капусту, як каму падабаецца, я ды к тонкімі стужачкамі. На буйной тарцы дзярэі моркву і корань скелдзярэя. Змешваем. Дадаем соль(каменную, ці марскую, галоўнае - без ёду), цукар і кмен. Добра перамешваем, я дык раблю гэта проста на голым стале, і запіхваем у слоік, ці ў іншую пасудзіну, якая ё. Прыціскаем. Капуста хутка дасць сок і патрэбна сачыць, каб яна была ім пакрытая. Праз тыдзень максімум - гатова. Першыя пару дзён пры пакаёвай тэмпературы потым можна прыбраць у лядоўню.
І прапорцыі. на 2 кг капусты прыкладна 300 грамаў морквы і 200 грамаў корня сельдзярэя. солі 3 сталовыя лыжкі, цукру адна. Кмену пакецік, хз, колькі там было, грамаў, задецца, 20, можна наогул не дадавац, але я люблю.
П.С. курва!!! Забыўся. Калі часам у вас ё ягадкі ядлоўца, то на такую колькасць, як вышэй дадайце штучак 20. Я лаюся я на сябе, бо яны к мяне якраз ё, а я забыўся)))

а зараз, як і абяцаў - капуста па-грузінску. Рэцэпт не кананічны, але будзе смачна
ну й рэцэпт капусты па грузінску. Нават с фоткамі. Фотаў на батфорт капітана Алатрыстэ, таму выбачайце за якасць.
Нам спатрэбіцца:
Уласна капуста
Часнык
Чылі перчык(калі няма, купіце пакецік сушанага, 20 грам хопіць на 3літровы слоік, ці наогул не дадавайце, па жаданню)
сельдзярэй
бурачок
марква апцыянальна, я звыцайна не дадаю, але тут вырашыў папробваць.
Дарэч, калі сельдзярэй для вас дорага, то замяніце рэдзькай, будзе зусім іншы смак, але таксама добра. Можна і чарашковы браць і зяляніну. І вельмі добра дадаць пятрушкі, якой у мяне
няма.
Рэжам усё дастаткова буйнымі шматкамі і слаямі запіхваем у слоік.
А зараз глоўнае. Рассол, якім будзем заліваць.
Я браў:
пакецік прыпраў "Сванская соль"
пакецік каляндры,
пакецік чорнага перцу,
пару лістоў лаўра,
две лыжкі цукру
Кіпяцім хвілін 10-15,даем крыху прастыць і зліваем нашу гародніну ў слоіку.
3-4 дні пры пакаёвый тэмпературы, потым яшчэ тыдзень пры +5прыкладна(лядоўня, балкон), і можна есці. Але майце вытрымку,дайце ферментацыі скончыцца.
Смачна есці!!!

я не памёр!!
Тут з твітэра зцягнуў, з уласнага рэплая. Там было пра шашлыкі( пра іх будзе хутка асобны пост, спадзяюся, хопіць рашучасці напісаць вялікі з адказамі на ўсе пытанні, якія вы не задалі, дарэч, можкце зпдпвць іх тут у каментах, абяцаю, як набарэцца хацяб 10, адказаць на ўсе адразу, ці, калі іх будзе меней, адкажу на тыя, што будуць праз тыдедзень, зладзім, так бы мовіць, інтэрактыў)
дык вось, тут пра супутнае да шалыку:
"...Вось бярэш бульбу, кроіш лустамі, і набіваеш на шампур праз лустачкі сала. І смачна і прасмажваецца лепей. Яшчэ люблю ў доўгія стужкі сала(бекону, бляць!) загарнуць дробныя шампіньёны і так ці на шампур, ці ў рашотцы зажаць. Плюс у тым, што хутка,пакуль ты сваю курку,ці то шашлык дасмажыш,у цябе ўжо будзе гарачая закусь пад першую чарку. Шампікі наогул можна і сырымі есці, а тут іх смажаным салам праітае, пахі гэтыя,тлушчык капае,ты так чарачку - хоп!, такі скуртачак - гам!потым выдахнуў, і пабег шашлыкі пераварачваць)))"

яшчэ на тэму шашлыка, скрыны з ФБ, выбачце, што по0расейску, але, я думаю, цалкам па нашай тэме, як мне падаецца
Заходзіў я сёння пасля працы ў краму, паглядзеў на цэны на гародніну і вырашыў набыць мяса. Ну бо калі памідоры каштуюць гэталькі ж, як і паляндвіца, то выбар відавочны. Я канешне люблю памідоры, але...
Карацей, узяў я свіной лапаткі па цане агуркоў і крыху шампіньёнаў, яны, здаецца, таксама нятанныя, але ж вельмі лёгкія.
Парэзаў мяса кавалкамі як на гуляш, зутка абсмажыў да скарынкі, дадаў цыбулю, праз хвілін 5 парэзаныя на паловы грыбы(у сяне яны дробныя, калі раптам у вас буйныя, то можна і на чвэрці парэзаць, але ўсё нэта неістотна і на густ кожнага)
Яшчэ хвілінак пяць, сочачы, каб не падгарэла.
Потым дадаз спецыі(праванскія травы, чорны перац, вэнджаная папрыка, але ізноў жа, гэта кожнаму на смак і густ). І соевага соўсу мілілітраў 100.
Зменьшыў агонь да мінімальнага і пад крышкай трымаў, пакуль не загусцее.
Выдатна падыходзіць да макарон, напрыклад.
А пра вітаміны ўсё адно не забывайцеся, хоць гэта зараз і дорога.

першае, і самае галоўнае - знайсці добрае мяса і не спасаваць яго. Свіная шыя. Яе нават марынаваць неабавязкова. можно протста парэзць і пасмашыць. Гатовае мяса пасыпаць чорным перцам і соллю і есці з лавашом і аджыкай.
але калі ё жаданне - загадзя прабійця у блендары цыбулю, дадайце крыху гарчыцы(адна сталовая лыжка на кіло мяса) і авшыя любімыя прыправы. І акінце на суткі
а цыбулю да гатовага шашлыка замарынуйце асобна - крыху солі, чорнага перцу, й вінны воцат. На пару гадзін.