KRYVIS
356 subscribers
460 photos
16 videos
52 files
137 links
Crivica. Baltica. Indogermanica
Этнарэлігійнае з'адзіночанне

Супраць экстрымізмы ў любых праявах. У адносінах да сучаснай палітыкі займаем пазіцыю апалітэйі


Зваротная сувязь — @kryvisbot
加入频道
Сэйм літоўскай рэспублікі прызнаў Рамуву у якасці адной з афіцыйных дзяржаўных рэлігійных супольнацяў. Да гэтага сама Рамува імкнулася з дзясятак гадоў разам з латышскай Дыеўтурыбай. Апошнім жа пакуль не ўдалося дамагчыся дзяржаўнага прызнання, але маюць шэраг лакальных поспехаў кшталту афіцыйнага права для дыеўтураў браць выходны ў дні балцкіх каляндарных святаў. Не гледзячы на шматгадовую ідэйную стагнацыю, сябры Рамувы, пачынаючы з нябожчыка Ёнаса Трынкунаса (заснавальніка руху), заўсёды падтрымлівалі балцка-традыцыяналісцкія пачынанні на нашых землях і, бадай, адзіныя ў сучаснай Літве не замыкаюцца на сучаснай тэрыторыі ЛР, разумеючы вартасць вялікай балцкай прасторы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У аснове балцкага паганскага разумення грамадства знаходзіцца непадзельнасць "палітычнага" і "рэлігійнага". Гэта выяўляецца з вобраза Брутэна і Відэвута. Іх міфалагічны вобраз адпавядае вобразу першачалавека і першаправадары. У рымскай традыцыі аналагічны вобраз Ромула і Рэма, у англасаксаў вядомыя першаправадары Хенгіст і Хорса.

Для раскрыцця сэнса вобраза святых братоў трэба звярнуцца да крыўскага Бая. Яго імя літаральна значыць "двайны" (тое ж значыць і імя германскага Туіста). Бай — гэта і ёсць браты Свайброта і Варскайта. Старапрускі гістарычны кантэкст не павінен нас аддаляць ад сэнсу першавобраза. У Брутэне мы бачым уладу жрэцкую, а ў Відэвуце — палітычную. Адзінства Брутэна і Відэвута як братоў-блізнятаў паказвае, што ў нашай традыцыі "палітычнае" і "духоўнае" ўяўляе з сябе нешта адзінае, непадзельнае.

Індаеўрапейская філасофія будуецца на імкненне да тагасветнага ідэала ва ўсім.
Іванаў зазначаў, што дыархія — найстарэйшая форма ўлады нашых продкаў, якая зазначаецца і ў Іліядзе, старажытнай Індыі, захоўвалася ў Спарце. Але даўжэй за ўсё яна захоўвалася ў паганскай літвы, як напрыклад у выпадку Альгерда і Кейстута. Яна ж ёсць адным з вытлумачэнняў сімвалізму Калюмнаў.

Совіца, як і любая паганская традыцыя, не з'яўляецца нейкай "рэлігіяй", сацыяльным інстытутам, якому вымерана нейкая ніша, якую ён займае побач з іншымі сферамі жыцця. Традыцыя вызначае ўвесь чалавечы светапогляд абсалютна ва ўсіх сферах. Усе сферы жыцця разам падпарадкуюцца сакральнаму аўтарытэту, паводле якога і выбудоўваюцца.
Forwarded from Prošča | Прошча
Сакральная геаграфія ў юдэяў.

У касмічных рэлігіях, земляробчых народаў захоўвалася найпростая дыялектыка сакральнага, асабліва вера ў тое, што боскае праяўляецца ў касмічных аб'ектах і рытмах. З самага прыходу габрэяў у Палестыну прыхільнікі Яхвэ таўравалі гэтую веру як найгоршую з магчымых формаў ідалапаклонства. Ніколі касмічная рэлігійнасць не асуджалася гэтак люта, у рэшце рэшт, прарокам удалося вызваліць прыроду ад любой боскай прысутнасці. Цэлыя катэгорыі прадметаў са свету прыроды: пагоркі камяні, крыніцы, дрэвы, некаторыя зелкі і кветкі будуць абвешчаныя нячыстымі, бо іх апаганіла пакланенне ханаанскім боствам урадлівасці. (Па той жа прычыне хрысціянскія місіянеры ў Індыі дазвалялі ў сваіх царквах толькі тыя кветкі, якія не выкарыстоўваліся ў індуісцкіх цырымоніях, г. зн. самыя непрыгожыя.) Па-сапраўднаму чыстая і святая толькі пустыня, таму што толькі там Ізраіль заставаўся верным свайму Богу.

М. Эліадэ. «Гісторыя веры і рэлігійных ідэй»
Не, гэта не не жарт. Проста брытанскія паганскія традыцыянплісты разглядаюць Трампа, як ваяра з кельта-германскім радаводам. Характэрная заходніцкая схільнасць хапацца за любую свінню, якая не зусім у павестачцы, знайшла свой лагічны вынік. Апошні цьвік у труну здаровага глузду забілі каментатары, якія заўважылі, што Трамп германскім правадыром быць ніяк не можа, бо ён....жыд.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гарадзішча Царкоўка ў в. Камень Лепельскага раёна
1092 вядомы ў летапісах наступным паведамленнем:
В лѣто 660. Предивно бысть чюдо Полотьскѣ въ мечтѣ: бываше в нощи тутънъ, станяше по улици, яко человѣци рищюще бѣси. Аще кто вылѣзяше ис хоромины, хотя видѣти, абье уязвенъ будяше невидимо от бѣсовъ язвою, и с того умираху, и не смяху излазити ис хоромъ. По семь же начаша в дне являтися на коних, и не бѣ ихъ самѣхъ видѣти, но конь ихъ видѣти копыта; и тако уязвляху люди полотьскыя и его область. Тѣмь и человѣци глаголику: яко навье бьють полочаны. Се же знаменье поча были оть дрютьска
Л. В. Аляксееў вызначыў яго як "тыпова літоўскае сказанне аб вершніках-мерцвяках". Паданне з летапісу паходзіць з кола агульнабалцкіх паданняў пра дзікае паляванне.
Вельмі часта на зʼеўрапеізаваным прасторы можна ўбачыць сумяшчэнне спасылак на адносна традыцыйную мінуўшчыну поруч з пабудовай сучасных мадэрнісцкіх праектаў. Пры гэтым падыходзе абсалютна ігнаруецца сутнасць таго, да чаго звяртаюцца. Добры прыклад гэтага — сучасныя іранскія нацыяналісты. Яны, адмаўляючы існы Іран, які цалкам склаўся як шыіцкая цывілізацыя, спасылаюцца да Ахеменідаў і Сасанідаў, цалкам ігнаруючы змест іхнай дзяржавы. Яны спасылаюцца да зараастрызму. Але сколькі сярод іх сапраўдных паслядоўнікаў гэтай веры, а не ідэй вестэрнізацыі і дэмакратыі?
Сюды ж і таджыкі, на землях якіх сасанідскі зараастрызм увогуле ніколі не дамінаваў.
Тут жа зʼяўляюцца і нашы "ліцвіністы". Ліцвінізм абсалютна ігнаруе вытокі Літоўскага гаспадарства, яго першапачатковую сутнасць, а ідэалізуе свае ўяўленні пра перыяд заняпаду, якія таксама рэчаіснасці не адпавядаюць. Шмат кажуць у нас і пра "нацыянальную рэлігію" ўніяцтва. Але сколькі з гэтых гаваруноў сапраўдных гарачых паслядоўнікаў Рымскага Пасаду ў грэцкім абрадзе?
KRYVIS
Вельмі часта на зʼеўрапеізаваным прасторы можна ўбачыць сумяшчэнне спасылак на адносна традыцыйную мінуўшчыну поруч з пабудовай сучасных мадэрнісцкіх праектаў. Пры гэтым падыходзе абсалютна ігнаруецца сутнасць таго, да чаго звяртаюцца. Добры прыклад гэтага…
Хацелася б заўважыць, што зараастрызм не зʼяўляецца традыцыйнай паганскай рэлігіяй. Першапачатковы зараастрызм быў рэлігіяй кшталту буддзізма, якая ўяўляла з сябе пратэст супраць традыцыйнай паганскай веры. Вельмі вялікі ўплыў зараастрызм атрымаў ад аўраамічных рэлігій і даарыйскіх культаў. Вельмі моцны быў уплыў юдаізма. Пазней, Сасанідская імперыя займалася вынішчэннем культа дэваў (арыйскіх багоў) і знішчала храмы ў іх гонар.
Ды і сам даісламскі Іран не быў нейкім "зараастрыймскім халіфатам". Вельмі вялікую ролю ў дзяржаве гралі хрысціяне-нестарыяне і паслядоўнікі прарока Мані. Што датычыцца гебраў, зараастрыйцаў, што захавалі сваю веру да цяперашняга часу і не мігравалі з бацькаўшчыны, то яны ў свой час былі ў авангардзе мадэрнізацыі. Цяперашнія гебры лічуць парсаў, зараастрыйцаў, што мігравалі ў Індыю і трымаюцца веры, рэлігійнымі фанатыкамі.
Што датычыцца сумнавядомага тырана шаха Пехлеві, то ён быў мусульманінам-шыітам і прыйшоў да ўлады пры падтрымцы шыіцкага духавенства.
Новы год — прыклад бессэнсоўных святаў ілжывай рэлігіі сучаснасці. У выпадку з народамі былога Савецкага саюза з гэтым святам звязаны найперш той комплекс уяўленняў, які быў патрэбны савецкім ідэолагам, каб замясціць у народзе сапраўдныя традыцыі. У выпадку нашага народа — амаль цалкам паганскія. Для друвінгаў "Новы год" не ўяўляе ніякага сэнсу. Наш год пачынаецца з Аўсенем. Само па сабе гэта свята новай секулярнай рэлігіі не мае ніякай духоўнай сэнсавай нагрузкі. Традыцыяналіст і паганец не павінен святкаваць гэта свята, як і іншыя святы с(а)вецкага календара.
Forwarded from Natatki Vajšunda
Прускія паясы крыжацкага часу.

Як паказваюць дадзеныя археалёгіі паўднёваўсходняй Балтыі, прускія паясы XIII-XIV стст. мелі як мяйсцовае паходжаньне, так і ствараліся па ўзоры ордэнскіх паясоў. Апошнія, у сваю чаргу, маглі несці квадратныя накладкі з крыжом, перанятыя ордэнскімі ювелірамі ў старажытнага насельніцтва суч. Латвіі. Наяўнасьць імітацый рыцарскіх паясоў у пахаваннях прускіх нобіляў не азначае прыняцце імі рыцарскага званьня.
Паходжанне вайшнавізму

>Сучасны вайшнавізм бярэ свае карані ў сінтэзе ведычнай традыцыі з традыцыяй бгакці тамільскіх святых альвараў, які пачалі здзяйсняць Шры Ямуначар'я (Алавандар) і Шры Рамануджачар'я (абодва паходзяць з Тамілнада). Спадчына альвараў выражаецца ў корпусе таміламоўных гімнаў, у якіх выражаецца поўныя адданасць боству. У далейшым усе рысы іх веравызнання знайшлі свой працяг у вішышта-адвайта-веданце Шры Рамануджачар'і, першай структураванай вайшнаўскай філасофскай сістэме

>Святымі месцамі вайшнаўскай традыцыі ёсць 108 дзіўя-дэшам. Паказальным з'яўляецца іх месцазнаходжанне: 95 з іх знаходзяцца ў Тамілнадзе і Керале (культурна адасобілася ад Тамілнада да канца Сярэднявечча)

>Вобраз Вішну-Нараяна ў вайшнавізме паўстае з сінтэзу ведыйскага дэваты і мясцовых дравідскіх бостваў, такіх як Тырумаль, з імём якога звязана шматлікая колькасць вайшнаўскіх святынь, напрыклад, храм Шры Венкатэшвары у Тырупаці. Шырокавядомым з'яўляецца і абарыгеннае паходжанне вобраза Крышны ("чорны")
Гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (Віцебскі раён)
Крэпасць Суша часоў Лівонскай вайны (Лепельскі раён)