Сацыял-дэмакратычны канал
165 subscribers
1.03K photos
43 videos
12 files
627 links
інфармацыйны канал сацыял-дэмакратаў
加入频道
БСДП атрымала запрашэнне на інаўгурацыю прэзідэнта Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Гэта стала магчыма дзякуючы кантактам паміж дзьвюма сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі: БСДП і Саюзам за дэмакратыю і Сацыяльны Прагрэс (Конга).

На прэзідэнцкіх выбарах перамог кіраўнік Саюза за дэмакратыю і Сацыяльны Прагрэс Фелікс Тшысекедзі (FELIX TSHISEKEDI), які набраў 73% галасоў.

Інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2024 г. Праз складаную лагістыку прадстаўнікі БСДП не здолелі прыняць удзел у мерапрыемстве.

Кантакты паміж арганізацымі працягваюцца.

Дэмакратычная Рэспубліка Конга (былы Заір) - былая бельгійская калонія, мае другую па плошчы тэрыторыю ў Афрыцы (2 381 тыс кв км) і насельніцтва ў 112 млн чал. Пасля грамадзянскай вайны, дзяржаўных пераваротаў і дыктатуры стала на шлях дэмакратычнага развіцця.

Калі б сябры БСДП патрапілі на інаўгурацыю, то ўжывую ўбачылі як бы яна адбывалася (глядзець відэа).
Кангрэс PES у Рыме (Італія)

2 сакавіка 2024 г. у Рыме (Італія) адбудзецца выбарчы кангрэс Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (PES).

Сацыялістычныя і дэмакратычныя кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, лідары, актывісты і прыхільнікі з усёй Еўропы збяруцца ў сімвалічным месцы нараджэння праекта ЕС - горадзе, дзе была падпісана Рымская дамова 1957 г. - каб зрабіць наступны крок да еўрапейскіх выбараў у 2024 г.

У Рыме дэлегаты выбарчага кангрэса абяруць агульнага кандыдата ад PES (spitzenkandidat) і прымуць перадвыбарчы маніфест PES.

Працэс выбараў распачаўся ў лістападзе 2023 г. у Малазе (Гішпанія). У адпаведнасці з працэдурай, каб стаць агульным кандыдатам PES неабходна было падаць свае кандыдатуры да 17 студзеня 2024 г.

Каб балатавацца, кандыдата павінны падтрымаць як мінімум дзевяць партый або арганізацый-паўнапраўных членаў PES (г.зн. 25% партый або арганізацый-паўнапраўных членаў PES): адна арганізацыя вылучае кандыдата, а восем іншых падтрымліваюць. Партыя або арганізацыя, якая з’яўляецца паўнапраўным членам PES, можа вылучыць або падтрымаць толькі аднаго патэнцыйнага кандыдата.

Калі будзе больш за аднаго кандыдата, тады будзе арганізавана працэдура галасавання на Кангрэсе. Калі адзін з кандыдатаў назбірае больш за 50% падтрымкі, галасаванне не праводзіцца, і Кангрэс у Рыме прызнае лідзіруючага кандыдата.

Кангрэс PES адбудзецца напярэдадні выбараў у Еўрапарламент. Сацыял-дэмакраты збіраюцца даць бой сваім асноўным канкурэнтам – лібералам.
Европейский Союз и США спешат на помощь Украине. США озвучили суммы помощи Украине и Израилю. Украинские беспилотники поразили в Волгограде один из крупнейших российских нефтеперерабатывающих заводов. Болгария отправит Украине сотню бронетранспортеров. Эстония также помогает Украине. Пропагандист Соловьев 10 миллионов беларусов записал в российскую армию. А Вы пойдете воевать за Путина?

Игорь Масловский с обзором новостей с фронта 6 февраля 2024 г.

#Беларусь #Украина #новости
00:00 Анонс выпуска
00:36 Новые санкции ЕС
01:03 США озвучили суммы помощи Украине
02:21 Минус одни завод НПЗ в России
04:21 Болгария и Эстония для Украины
05:06 Соловьев против Беларуси
06:45 Откровения Дугина
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №93):

00:00 Прывітанне
00:38 ВУП Літвы ў 2023 г. абагнаў ВУП Беларусі
02:28 Эканамічныя зрухі Малдовы
04:14 Ціхі сыход аўстрыйскага "Кранаспама"
07:25 Лічбавы беларускі рубель
10:26 Ці знікнуць у Беларусі папяровыя грошы?
11:33 Чым небяспечны танны расійскі газ
16:07 Колькі прадпрыемстваў можа разарыцца праз танны расійскі газ?
18:00 Гандаль паміж Беларуссю і Украінай у 2024 г.
На 45-м годзе жыцця адышоў у лепшы свет брэсці сябра БСДП Андрэй Бусень...

Андрэй нарадзіўся 7 траўня 1979 года ў г. Брэсце.

У 1998 г. скончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарта, у 2010 г. - УА "Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту" па спецыяльнасці "Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце".

Працаваў у транспартным рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі".

Быў сябрам БСДП больш за 20 год. Прымаў актыўны ўдзел ў дзейнасці БСДП да моманту яе закрыцця. Вылучаўся кандыдатам ў дэпутаты розных узроўняў.

Заўсёды адстойваў прынцыпы свабоды, роўнасці і справядлівасці.

Спачывай з мірам, дарагі таварыш...
У Лунінцы затрыманы былы сябра ЦК БСДП Анатоль Прышчык.

Вечарам 12 лютага 2024 г. да яго дома прыехаў чорны мікрааўтобус, з якога выскачыла каля 15 праваахоўнікаў са зброяй.

Ноч Анатоль Прышчык правёў у ізалятары. Чакаецца, што суд адбудзецца сёння, 13 лютага. Папярэдне вядома, што сацыял-дэмакрата вінавацяць у вырабе, распаўсюдзе і захаванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (ч. 2 арт. 19.11 КоАП).

74-гадовы актывіст не раз быў назіральнікам на выбарах.
Стала вядома, што на магілёўскага сябра ліквідаванай БСДП Яўгена Глушкова заведзена крымінальная справа.

Меркаваны артыкул, па якім яго збіраюцца судзіць — 361-1 КК РБ (стварэнне або ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

Апошні раз Яўген выходзіў на сувязь 4 студзеня 2024 г. Пасля гэтага сувязь з ім знікла.

Яўген Глушкоў быў кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў у 2019 г. ад БСДП.
Памёр Лявон Цімохін...

Лявон Цімохін доўгі час быў сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі 2006 г. Пасля адышоў ад партыйных спраў.

Пра яго смерць стала вядома 12 лютага 2024 г. Да сваіх 80 год маладзечанскі актывіст не дажыў усяго 2 месяцы і 2 дні.

Лявон Цімохін быў настаўнікам гісторыі. Яго таксама ведалі як рупліўца беларускай мовы. Пісаў вершы, актыўна займаўся грамадскай працай.

У апошнія гады пакутваў на анкалогію, што ў выніку і стала прычынай яго смерці.

Спачывай з мірам, дарагі таварыш...
⚡️⚡️⚡️ Да ўвагі сацыял-дэмакратаў!

Пашырыліся выпадкі наведвання праваахоўнікамі сябраў ліквідаванай БСДП, якія прымалі раней удзел у назіранні за выбарамі. Праводзяцца прэвентыўныя гутаркі, праглядаюцца тэлефоны, некаторых затрымліваюць.

У БСДП афіцыйна заяўляюць, што ні адзін з былых сябраў БСДП, якія застаюцца ў Беларусі, не будзе ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў.

Выбараў у краіне няма, Еўрапарламент упершыню ў гісторыі не прызнаў вынікі выбараў у Беларусі яшчэ да дня галасавання. А калі выбараў няма, то што назіраць?

Назіраць, на жаль, прыходзіцца імітацыю актыўных дзеянняў з боку праваахоўнікаў пад выглядам "абароны канстытуцыйнага ладу".

Беражыце сябе і будзьце ўважлівымі і акуратнымі ў медыя-прасторы!
⚡️⚡️⚡️У Мінску затрыманы кіраўнік ліквідаванай уладамі Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук.

Дзмітрый меў намер ушанаваць памяць, ускласці кветке і запаліць лампадкі каля расійскай амбасады ў Мінску з прычыны смерці расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Дзмітрый Кучук паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС г. Мінска.
⚡️⚡️⚡️У турме, на 64-ым годзе жыцця памёр былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), грамадскі актывіст і журналіст Ігар Леднік...

Ігар Леднік быў затрыманы 12 красавіка 2022 г. і асуджаны на 3 гады зняволення па арт.367 "Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП "Пазіцыя".

У турме стан здароўя сацыял-дэмакрата істотна пагоршыўся, яму была зроблена аперацыя на страўнікава-кішачным тракце. Апроч гэтага, Ігар меў інваліднасць 2-ой групы праз праблему з сэрцам.

Профіль Ігара Ледніка ў "Фэйсбуку" быў прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і лічыў, што Будапешцкі мемарандум быў парушаны ў Беларусі пасля разгону Вярхоўнага Савета ХІІІ склікання, што прывяло да ўсталявання ў Беларусі дыктатуры, збліжэння яе з Расіяй і падрыву еўрапейскай бяспекі ў рэгіёне.

Спачывай з мірам, дарагі таварыш...
⚡️⚡️⚡️Прычынай смерці Ігара Ледніка стала спыненне сэрца. Медыкі спрабавалі яго рэаніміраваць, аднак беспаспяхова.

Ігар Леднік памёр ў Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з Бабруйскай калоніі, дзе адбываў пакаранне.

Пра месца і дату развітання з сацыял-дэмакратам будзе паведамлена дадаткова.
Удакладненне:

Першапачаткова Ігар Леднік знаходзіўся ў Жодзінскай СТ №8, затым быў этапаваны ў Магілёўскую калонію №15, а пасля - у Бабруйскую калонію №2.
Дарагія Грамадоўцы! Са святам роднай мовы! У гэты дзень дзелімся з вамі вершам сацыял-дэмакрата (сябра Беларускай Сацыялістычнай Грамады), паэта Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага). Як і 100 год таму верш актуальны:

«Ты, мой брат, каго зваць Беларусам...»

Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.

Ў старыну Беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.

Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась.

Не змяняючы шэрай апраткі,
Працаваў ты, як вол, гаратліва,
А у хаце тваёй недастаткі,
А на ніве тваёй неўрадліва.

А чаму? Ты не здольны, ці хворы,
Ці благі гаспадар, ці п'яніца?
Мусіць, не! Бо і іншым у пору
У цябе гаспадарыць наўчыцца.

Светлы розум твой, брат, але дзетак
Ад цябе, як і ўсё, адбіралі
I на бацькаўскі родны палетак
Працаваць-памагаць не пушчалі.

Хто хацеў, той і смеў рабаваці,
Без прыпросу з'язджаліся госці —
Абдзіраць, аб'ядаць, апіваці
I крышыць гаспадарскія косці.

Можа б, ты і памёр і загінуў,
Каб не вешчая мова Баяна.
Хто ж быў добры, яе хоць пакінуў?
Як жа так, што яшчэ не забрана?

Бо што бачылі госцікі-герцы!* —
I зямлю, і лясы, і кілімы, —
Ўсё забралі. А мову у сэрцы,
Ў сваім сэрцы хавалі-няслі мы.

Дык шануй, Беларус, сваю мову —
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову
Ушануюць нас брацця-народы!
❤️❤️❤️ Акцыі памяці з прычыны смерці ў зняволенні Ігара Ледніка адбыліся ўчора ў Беластоку, Брусэлі, Варшаве і Вільні.
⚡️⚡️⚡️Развітанне з сацыял-дэмакратам Ігарам Леднікам адбудзецца заўтра, 22 лютага 2024 г., з 8-00 да 12-00 у г. Барысаў, вул.Нармандыя-Нёман, 22. Адпяванне адбудзецца ў 9-00.
Архіўнае фота: Ігар Леднік атрымлівае партыйны білет сябра БСДП...
На развітанне з Ігарам Лёдніка прыйшло ўсяго 7 чалавек. Яшчэ двое ў машыне з чырвонымі нумарамі назіралі за працэдурай развітання.

Страх - гэта тое пачуцце, якое скавала беларускае грамадства на ўсіх узроўнях і не дае магчымасці нешта зрабіць без наступстваў. Нават развітацца з чалавекам, які аддаў сваё жыццё за свае прынцыпы і перакананні і за гэта не апынуцца на сутках.

Трыўмф дыктатуры...
Вядучы Ігар Барысаў і эксперт, акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі ў перадачы "Эканоміка пад санкцыямі" (Выпуск №94):

00:00 Прывітанне
00:40 Беларусь завальвае Польшчы соллю
05:18 Ці працягнецца рост таваразвароту з Польшчай
06:47 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты набываюць Райфайзер банк
09:43 Рост беларускай эканомікі
15:45 Закрыццё літоўцамі новых памежных пераходаў
20:22 Экстэрытарыяльны абласны цэнтр Беларусі.
В этом выпуске расскажем, в какой точке отсчета находится российско-украинская война. Каких успехов добились в этой войне Украина и Россия. Силы обороны Украины сбили уникальный российский самолет А-50.

Новые санкции США, ЕС и Великобритании для России и Беларуси. Польские транспортники и фермеры перекрывают беларускую границу. Армения приостанавливает членство в ОДКБ

Игорь Масловский с антивоенной повесткой 25 февраля 2024 г. Брестчанин делится фактами и своим мнением о войне и мире, событиях в Беларуси и за рубежом. Смотрите и подписывайтесь на канал. Спасибо за солидарность!

#Украина #Беларусь #Россия
00:00 Обзор выпуска
00:39 Итоги войны за два года
04:53 Новые санкции США
06:10 Санкции Европейского Союза
06:41 Санкции Англии
07:21 Беларускую границу перекроют польские фермеры и транспортники
08:41 Армения приостанавливает членство ОДКБ
Выбарчы кангрэс Партыі Еўрапейскіх Сацыялістаў (ПЕС) прайшоў у Рыме 2 сакавіка 2024 года.

Кангрэс ПЕС быў арганізаваны пры падтрымцы Дэмакратычнай партыі Італіі (ДП) – паўнапраўнага сябра ПЕС. Асноўная мэта кангрэсу – прадстаўленне прадвыбарчай праграмы (маніфеста ПЕС) і вылучэнне агульнага кандыдата на пасаду Старшыні Еўракамісіі да выбараў у Еўрапейскі парламент у чэрвені 2024 года.

Кангрэс абраў агульным кандыдатам ПЕС Еўракамісара па пытаннях занятасці і сацыяльных правоў Нікаласа Шміта (Nicolas Schmit).

Нікалас Шміт сябра Еўрапарламента ад Люксембургскай сацыялістычнай рабочай партыі (Lëtzebuerger Sozialistesch Aarbechterpartei), былы міністр працы і занятасці ва ўрадзе Люксембурга, міністр-дэлегат па замежных справах і іміграцыі. Нікалас Шміт мае ступень доктара міжнародных эканамічных адносін і ступень магістра французскай літаратуры ва ўніверсітэце Экс-Марсэль.

Кангрэс таксама прыняў маніфест ПЕС да еўрапейскіх выбараў у чэрвені гэтага года. “Еўропа, якую мы хочам: сацыяльную, дэмакратычную, устойлівую” – слоган выбарчай кампаніі і маніфеста. ПЕС у дакуменце сцвярджае, што радыкальна правыя палітычныя сілы ў Еўропе з’яўляюцца пагрозай для грамадзян і Еўрапейскаму праекту, таму ПЕС мусіць быць галоўнай праеўрапейскай сілай, якая мабілізуе прагрэсіўныя, сацыяльныя і прыродаахоўчыя ініцыятывы для правядзення зменаў. Маніфест базуецца на прынцыпах: права на працу з прыстойным заробкам; новая Зялёная і Сацыяльная здзелка для справядлівай трансфармацыі; моцная дэмакратыя; моцная канкурэнтная еўрапейская эканоміка; справядлівая Еўропа; феміністычная Еўропа; Еўропа для моладзі; права на жытло; стратэгічна незалежная Еўропа; моцная Еўропа на сусветнай арэне.

Кангрэс ПЕС вітаў прагрэсіўных кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, еўракамісараў, лідэраў партый, актывістаў і прыхільнікаў. Сярод іншых удзельнікамі былі: Стэфан Лёвэн (Stefan Löfven) Прэзідэнт ПЕС, былы прэм’ер-міністар Швецыі; Пэдра Санчэс (Pedro Sánchez) прэм’ер-міністар Іспаніі; Олаф Шольц (Olaf Scholz) канцлер Германіі; Метэ Фрэдэрыксен (Mette Frederiksen) прэм'ер-міністарка Даніі; Марчэль Чолаку (Marcel Ciolacu) прэм’ер-міністар Румыніі; Антоніу Кошта (António Costa) прэм’ер-міністар Партугаліі.

У кангрэсе ПЭС таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі БСДП і МСД-МГ.